• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Птушкі вакол нас: як, дзе і каго назіраць, або ўводзіны ў birdwatch

    Такую назву мела сустрэча з  актывістам Гарадзенскага аддзялення “Ахова птушак Бацькаўшчыны”; і рэдактарам сайту “Птушкі штодня” Дзмітрыем Вінчэўскім.

    Назіранне за птушкамі ці bird­watch — адна са спраў, якой займаюцца актывісты ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

    «Назаранне за птушкамі — гэта элітарнае хобі, якім у Беларусі сур’ёзна займаюцца каля 100 чалавек: прысвячаюць час, грошы, здяйсняюць пастаянныя паездкі. Напрыклад у Велікабрытаніі такіх людзей — каля мільёна, а, паводле апытанняў, у Злучаных Штатах — гэта кожны чацьвёрты жыхар краіны. Нам яшчэ ёсць куды расці і я спадзяюся ў нас атрымаецца», — гаворыць рэдактар сайту “Птушкі штодня” Дзмітрый Вінчэўскі.

    Bird­watch альбо назіранне за птушкамі — гэта прафесійнае хобі накшталт аматарскіх назіранняў астраноміі, калі звычайныя людзі адкрываюць даволі шмат. Гэта магчымасць далучыцца да навукі і заадно падняць свой узровень ведаў.

    У гэтыя выходныя праходзілі Панеўрапейскія дні назіранняў за птушкамі. У Беларусі АПБ арганізавала 48 мерапрыемстваў, у якіх удзельнічалі 2 044 асобы. Усе разам назіральнікі адзначылі амаль 40 тысяч птушак. Прычым самымі масавымі аказаліся качка-крыжанка, грак і шызы голуб. Зусім нетрадыцынай былі вынікі на Гродзеншчыне, дзе ў пойме Свіслачы і Нёмана вакол вусця першай ракі назіралі амаль 3 тысячы птушак каля 40 відаў. Першай па колькасці аказалася лыска (2 тысячы птушак), потым палявыя жаўрукі (150), якія групкамі ляцелі і нават часам спявалі ўвесь час назіранняў, а на трэцім месцы па колькасці апынуліся качкі-крыжанкі (143 асобіны). Самымі цікавымі назіраннямі можна лічыць больш за сотню вясковых ластавак і 2 асобіны нырка-плёсаўкі.

    Цікава, што ў нашых суседзяў першыя тройкі самых масавых відаў выглядаюць наступным чынам: берасцянка, сіняя і вялікая сініцы (Літва); звычайны шпак, сініца-апалоўнік і шэры журавель (Латвія); звычайны шпак, качка-крыжанка і шэрая гусь (Польшча); звычайны шпак, палявы і дамовы вераб’і (Украіна), паведамляе сайт “Птушкі штодня”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці