• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдактара дзяржаўнай раёнкі ў Бярозе перавялі ў райвыканкам

    Бярозаўская дзяржаўная раённая газета «Маяк» засталася без рэдактара. Аляксандр Крагель, які не маючы журналісцкай адукацыі амаль два гады займаў рэдактарскую пасаду, пайшоў па кар’ернай лесвіцы і ад 17 ліпеня з’яўляецца намеснікам старшыні Бярозаўскага райвыканкама.

    Аляксандру Крагелю 43 гады. Ён скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Гісторыя, сацыяльна-палітычныя дысцыпліны», а пазней — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце РБ па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай».

    У біяграфіі Аляксандра Крагеля была праца настаўнікам гісторыі, дырэктарам сярэдняй школы і дзяржаўным чыноўнікам. У прыватнасці, ён узначальваў аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Бярозаўскага райвыканкама. У чэрвені 2021 годза Аляксандра Крагеля нечакана прызначылі галоўным рэдактарам бярозаўскай раённай газеты «Маяк», хаця ён не меў досведу працы ў СМІ. Фактычна гэта было рэакцыяй мясцовых уладаў на пратэсныя падзеі, што адбываліся ў Беларусі (і ў Бярозаўскім раёне, у прыватнасці) пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

    За гэты час кіраўнік раёнкі адзначыўся красамоўнымі заявамі наконт таго, якімі мусяць быць дзяржаўныя медыі ў Беларусі. Газета «Маяк», паводле слоў цяпер ужо былога рэдактара, «не спрабуе хайпаваць на навінах, а дае актуальны рэгіянальны парадак дня».

    «Нашага чытача мы не прымушаем быць экспертам, мы прапануем нас чытаць. Гэта першае і галоўнае, — адзначыў Аляксандр Крагель у адным з інтэрв’ю. — У 2020 годзе Telegram-каналы далі людзям «папіць са святой крыніцы» і людзі сапраўды лічылі, што там гавораць праўду». Але зараз, як мяркуе Аляксандр Крагель, сітуацыя цалкам змянілася, і ўжо дзяржаўныя СМІ спрабуюць пераканаць людзей, што «могуць быць паўнавартаснай крыніцай інфармацыі». Дзеля гэтага выкарыстоўваецца і Telegram, дзе канал дзяржаўнай раёнкі мае 7,2 тысячы падпісчыкаў (пры колькасці насельніцтва ў Бярозаўскім раёне — 58 тысяч чалавек). Такім чынам, адзначае Крагель, гэта больш, чым наклад самой раённай газеты.

    Чытайце яшчэ: 

    Затрымалі журналіста Ігара Карнея

    Акцыя на фэсце «Тутака»: Ціханоўская, Латушка, Івулін і іншыя падтрымалі зняволеных журналістаў

    5 мировых трендов цифровых новостей, о которых нужно знать

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці