• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэпартаж «Белсату» заваяваў галоўную узнагароду фестывалю Мастацтва факту (відэа)

    Рэпартаж Антося Цялежнікава «Пэндзлі замест аўтаматаў» перамог на фестывалі ў польскім горадзе Торунь.

    Рэпартаж прысвечаны пленэру, які беларускія мастакі правялі ў Песках пад Данецкам.

    Падчас здымак у Песках Андрусь Такінданг, які паехаў на пленэр разам з мастакамі, напісаў песню «Страляюць». Яна стала саўндтрэкам да рэпартажу.

    «Тарас Носар карэнны данечанін, нарадзіўся там, выкладаў у мастацкіх школах па-украінску, калі туды прыйшла вайна, вымушаны быў зʼехаць і знайсці сабе прытулак у Львове. У Данецку засталася майстэрня і большасць працаў, цяпер у гэтым памяшканні фонд дапамогі «Наваросіі». Для спадара Тараса гэта быў вельмі асабісты пленэр, ён з асаблівым смуткам маляваў краявіды з разбуранымі дамамі на яго роднай зямлі, а на даляглядзе – свой Данецк, які так блізка, і так далёка за лініяй фронту», – распавядае Антось Цялежнікаў пра тых, хто трапіў у кадр.

    «Паехаць на пленэр – гэта быў, вядома, адважны чын з разуменнем пагрозы для жыцця, і тое, што адважылася паехаць столькі беларускіх мастакоў, шмат значыць.Ідэяй пленэру было ўшанаванне загінулых хлопцаў з Тактычнай групы «Беларусь» Алеся Чаркашына і Віталя Целяжэнкі, а таксама іншых абаронцаў суверэнітэту Украіны. Гэта было творчае пераасэнсаванне таго, што цяпер адбываецца ва ўкраінскім Данбасе. Мастакі на ўласныя вочы пабачылі, у якіх умовах жывуць і дзейнічаюць украінскія добраахвотнікі. Пабывалі на лініі фронту ў Песках, у месцах, дзе жылі хлопцы з Тактычнай групы «Беларусь», дзе пісаў свае песні Алесь Чаркашын, дзе паранены снарадамі і кулямі кожны кавалак зямлі і будынкаў. Вынікам сталася каля 50 палотнаў што напісалі шэсць беларускіх і адзін украінскі мастак. Гэтыя працы прэзентавалі ў амбасадзе Украіны ў Менску».

    Другую ўзнагароду атрымала дакументальная стужка «Балтыйскі покер. У што гуляе Пуцін», якая паўстала ў супрацы з нашым тэлеканалам.

    Галоўная гераіня фільму – Сандра Ужулэ-Фонс (San­dra Užule-Fons), журналістка з латышскімі ды польскімі каранямі. Яна вяртаецца ў краіну дзяцінства, каб даследаваць, наколькі моцныя там уплывы Расеі. Балтыйскія краіны застаюцца пад рэальнаю пагрозаю з боку Расеі – даказвае дакументальная стужка «Балтыйскі покер. У што гуляе Пуцін».

    Фестываль Мастацтва факту праходзіць з 2013 году. На ім журы абірае найлепшыя тэлерэпартажы і дакументальныя стужкі году, зробленыя для польскіх тэлеканалаў. У 2016‑м на конкурс даслалі больш за 120 працаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці