• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кіраўнік СК анансаваў рост крымінальных спраў у рамках спецвытворчасці ў 2024 годзе

    У 2024 годзе колькасць крымінальных спраў у рамках спецыяльнай вытворчасці будзе павялічвацца, заявіў журналістам 21 чэрвеня старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара.

    рост крымінальных спраў у рамках спецвытворчасці ў 2024 годзе ў Беларусі

    Ілюстрацыйнае фота: прэс-служба СК

    Паводле яго слоў, якія прыводзяць дзяржаўныя СМІ, сёння крымінальныя справы ў гэтым парадку распачатыя ў дачыненні да 108 асоб — у суды накіравана 82 справы, у вытворчасці застаецца 26.

    Па большасці такіх спраў, адзначыў Гара, накладаецца арышт на маёмасць абвінавачаных.

    “Гэта і кватэры, і дамы, і ўчасткі, і дарагія аўтамабілі. Шмат маёмасці, якая павінна быць паводле рашэння суда рэалізаваная ў даход дзяржавы”, — сказаў кіраўнік СК.

    Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, што вядзе крымінальны працэс. Магчымая па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый ды інш.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці