• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сайт «Гомельскай праўды» праз тыдзень пасля атакі «Кіберпартызанаў» аднавіў працу з Беларусі

    Ініцыятыва «Кіберпартызаны» прыпыніла дзейнасць галоўнага дзяржСМІ Гомельшчыны на 7 дзён. Сайт газеты пачаў адкрывацца з Беларусі сёння, 1 красавіка 2024 года, заўважыў «Флагшток». Але за межамі краіны рэсурс недасяжны.

    Сайт «Гомельскай праўды» пасля атакі «Кіберпартызанаў» 25 сакавіка 2024 года

    Прадстаўнік «Кіберпартызанаў» патлумачыў «Флагштоку», чаму аб’ектам атакі стаў менавіта сайт «Гомельскай праўды»:

    «Выбралі іх, таму што была ідэя размясціць на розных пралукашэнкаўскіх парталах віншаванне з Днём Волі і аб’яву пра актыўны набор у Полк Каліноўскага праз новы бот, які мы стварылі. Зараз Беларусі вельмі патрэбныя сапраўдныя героі і абаронцы свайго народу, таму мы вырашылі прыцягнуць увагу менавіта да гэтай тэмы. Пляцоўка для навінаў нам падалася найбольш арганічным рэсурсам для рэалізацыі нашай ідэі». 

    «Кіберпартызаны» адзначылі, што зрабіць атаку было нескладана. Прадстаўнікі самога СМІ і чыноўнікі сітуацыю з блакаваннем рэсурсу не каментавалі.

    Раней на пытанне журналістаў, якія званілі ад імя чытачоў, у рэдакцыі патлумачылі, што на сайце «проста праводзяцца тэхнічныя работы».

    Нагадаем, на Дзень Волі віншаванне ад «Кіберпартызанаў» з’явілася і на сайце з навінамі пра сельскую гаспадарку, транспарт і прамысловасць «ИнфоБаза». Зараз гэты рэсурс таксама дасяжны толькі з Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці