• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Шалёна ўдзячны прэзідэнту»: Лукашэнка ўсё ж памілаваў Пратасевіча за «шчыльную супрацу» са следствам

    Пра ўжыванне «памілавання» афіцыйным прапагандыстам расказаў сам журналіст, якога ў пачатку траўня асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення волі за «распальванне варожасці» ды іншыя экстрэмісцкія злачынствы. 

    Нагадаем, суддзя суда Мінскай вобласці Вячаслаў Тулейка 3 траўня агучыў вердыкт у рэзананснай справе рэдактараў тэлеграм-каналаў Nex­ta і «Беларусь галаўнога мозгу» Сцяпана Пуцілы, Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча. Усе фігуранты атрымалі ад 8 да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і салідарны шматмільённы штраф за нанесены «ўрон» сілавікам.  

    Пры гэтым пасяджэнні наведваў толькі Раман Пратасевіч, які ўрэшце абышоўся мінімальным 8‑гадовым тэрмінам. Сцяпан Пуціла і Ян Рудзік даўно ў бяспецы за межамі Беларусі і судовую позву праігнаравалі, іх асудзілі завочна – 20 і 19 гадоў узмоцненага рэжяму адпаведна. 

    Сукупна кожны праходзіў па дзясятку крымінальных артыкулаў, агулам ім інкрымінавалася здзяйсненне не менш за паўтары тысячы (!) злачынстваў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы. 

    Тады суд пакінуў Раману Пратасевічу меру стрымання пад хатнім арыштам да ўступлення прысуду ў сілу, пад варту яго не ўзялі.

    18 траўня стала вядома, што прысуд у дачыненні да абвінавачаных набыў законную сілу, бо не быў абскарджаны і апратэставаны. Сёння Раман Пратасевіч пахваліўся калегам з афіцыйных СМІ, што Аляксандр Лукашэнка задаволіў яго прашэнне аб памілаванні. 

     

    «Літаральна толькі што я падпісаў усе адпаведныя дакументы аб тым, што памілаваны. Гэта, вядома, проста цудоўная навіна. Перш за ўсё я шалёна ўдзячны краіне і асабіста прэзідэнту за такое рашэнне», – цытуюць яго праўладныя медыя.  

    Падчас працэсу бок абвінавачвання звяртаў увагу на тое, што Раман  Пратасевіч «беспярэчна выконваў умовы здзелкі са следствам», чым абумоўнелы «невялікі» тэрмін у параўнанні з іншымі фігурантамі  аб’яднанай справы. Выглядае, што шчыльная супраца з органамі і ўдзел у прапагандысцкіх шоў урэшце сталі квітком для вызвалення ад адказнасці.   

    Раней Камітэт дзяржбяспекі ўнёс Сцяпана Пуцілу і Рамана Пратасевіча ў спіс асоб, датычных да «тэрарыстычнай дзейнасці», а тэлеграм-канал Nex­ta абвешчаны ў Беларусі «тэрарыстычнай арганізацыяй». Ці выдаляць памілаванага журналіста з гэтага пераліку – не паведамляецца.  

    Працэс у Мінскім абласным судзе пачаўся сёлета 16 лютага. Справы Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка разглядалі завочна.

    А вось каб затрымаць Рамана Пратасевіча, улады ўчынілі «акт паветранага тэрарызму» — так гэта ацанілі ў бальшыні краін свету. 

    23 мая 2021 года ў мінскім аэрапорце прымусова пасадзілі самалёт авіякампаніі Ryanair рэйсам Афіны-Вільня, на борце якога былі журналіст Раман Пратасевіч і студэнтка ЕГУ Соф’я Сапега. І калі малады чалавек адпачатку пагадзіўся на супрацу са следствам, атрымаўшы бонусам хатні арышт, то яго сяброўку абвінавацілі ў адміністраванні тэлеграм-канала «Чорная кніга Беларусі» і неўзабаве асудзілі на 6 гадоў зняволення.      

    Па выніку разгляду матэрыялаў справы суд палічыў цалкам даказанай віну рэдактараў, якія цягам электаральнай кампаніі-2020 праз тэлеграм-каналы Nex­ta і «Беларусь галаўнога мозгу» мелі непасрэднае дачыненне да арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся падпаламі, пагромамі, блакаваннем работы транспарту, а таксама наўмысным распальваннем сацыяльнай варожасці і заклікамі ўчыняць тэрарыстычныя акты. Паколькі згаданыя рэсурсы ўлады прызналі «экстрэмісцкімі фармаваннямі», кіраўніцтва імі пацягнула дадатковую адказнасць.  

    Застаецца адкрытым пытанне, якім чынам цяпер будуць дзяліцца фінансавыя выдаткі ад «экстрэмісцкай» дзейнасці: удзельнікам працэсу выставілі матэрыяльны пазоў, аб’яднаны са справай блогера Сяргея Ціханоўскага — кампенсацыя 30 мільёнаў рублёў нібыта «ўрону» сілавому блоку, які цягам пратэснага 2020 года дзейнічаў у надзвычайным рэжыме.   

    Чытайце яшчэ:

    Міжнародныя арганізацыі: «Грамадзянская супольнасць пацвярджае нязменную салідарнасць з палітвязнямі!»

    Журналисты могут быть «законной военной целью»? БАЖ разбирается в правовых нюансах с юристом-международником

    «Вітаем у пекле!». Свабода пачала публікаваць фрагмэнты з кнігі журналіста Алега Грузьдзіловіча пра дзевяць месяцаў за кратамі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці