• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Скаргі Іллі Міронава на прапагандыстаў дастаўленыя ў Мінінфарм

    Ілля Міронаў напісаў тры скаргі ў Мінінфарм на абразы ў свой адрас у прапагандысцкіх СМІ. А потым адсачыў іх дастаўку і атрыманне, ппіша "Штодзень".

    Актывіст з Гомеля працягвае адстойваць свае правы. 26 красавіка Ілля Міронаў напісаў і адправіў адразу тры скаргі, якія тычыліся дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. У кожным з выданняў адыёзныя журналісты размясцілі матэрыялы, у тэксце якіх змяшчаліся абразлівыя выказванні на адрас актывіста.
    Першая абраза, на якую скардзіцца Ілля Міронаў, была размешчаная 20 красавіка гэтага года на тэлеграм-канале «Жоўтыя слівы». У адным з пастоў «Тэлеграм»-канала Міронава назвалі «стукачом», што, на думку актывіста, не толькі абражае яго, але і распальвае сацыяльную варожасць у дачыненні да асобных сацыяльных груп, парушаюць права на прыватнае жыццё і абарону, а таксама абмяжоўвае свабоду выказвання меркавання, бо «такое цкаванне сродкамі масавай інфармацыі абумоўлена грамадска-палітычнымі поглядамі» актывіста.

    Міністэрства інфармацыі атрымала ўсе тры скаргі яшчэ 29 красавіка 2023 годаДругая скарга тычыцца сюжэту на тэлеканале «СТБ» і яго тэлеграм-канале «СТБ. Навіны Беларусі». У сваёй скарзе актывіст паведамляе, што 20 красавіка гэтага года пра яго расказалі і напісалі ў абразлівай манеры. Міронаў прывёў і дакладную цытату, пра якую ідзе гаворка: «Жыў бы Ілля ў Адэсе, яму б параілі нешта тыпу «Ідзі кідайся галавой у гной».

    Як сцвярджае гомелец, «такія выказванні не дапушчальныя для дзяржаўнага тэлеканалу і яго сацсетак. Падобныя абразлівыя заявы транслююцца супрацоўнікамі дадзенага сродку масавай інфармацыі не ўпершыню. А кожная спроба на законных падставах абскардзіць дзеянні супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі прыводзіць да новай абразлівай публікацыі».

    Цытату гэтага ж, вышэйзгаданага ў другой скарзе тэксту, на сваёй інтэрнэт-старонцы ў той жа дзень размясціла і выданне «СБ. Беларусь сёння». Яму Ілля Міронаў прысвяціў сваю трэцюю скаргу, адрасаваную Міністэрству інфармацыі Беларусі.

    У кожнай з іх Міронаў апелюе законам і падкрэслівае, што ў адпаведнасці з п. 2 арт. 2 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі» заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі грунтуецца на Канстытуцыі. А ў арт. 10 Канстытуцыі прапісана, што грамадзяніну Рэспублікі Беларусь гарантуецца абарона і заступніцтва дзяржавы як на тэрыторыі Беларусі, так і за яе межамі.

    На падставе арт. 49 Закона РБ «Аб сродках масавай інфармацыі» Ілля Міронаў просіць вынесці пісьмовае папярэджанне «СБ. Беларусь сёння», а таксама «Сталічнаму тэлебачанню – СТБ» за распаўсюд звестак, якія груба парушаюць Канстытуцыю.

    Тры для скаргі былі дастаўленыя. І цяпер актывіст чакае афіцыйнай рэакцыі на кожную з іх.

    Чытайце яшчэ:

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці