• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Скаргу кандыдаткі Ірыны Давідовіч на зняцце з эфіру яе тэлевыступу суд не задаволіў

    Гарадзенскі абласны суд 13 лістапада разглядзеў скаргу кандыдаткі ў дэпутаты па Іўеўскай выбарчай акрузе №54 ад АГП Ірыны Давідовіч.

    Яшчэ  30 кастрычніка ў Іўі адбылося паседжанне акруговай выбарчай камісіі №54. На ім разглядалася пытанне пра размяшчэнне кандыдаткай ад партыі АГП Ірынай Давідовіч у сваіх акаўнтах сацыяльных сетак відэароліка з тэлевыступам для Гарадзенскай тэлевізіі. Напомнім, што гэты выступ заблакаваў і не пусціў у эфір кіраўнік тэлерадыёкампаніі «Гродна» Мікалай Мельячэнка.

    У выніку акруговая камісія №54 (старшыня Анатоль Букліс, сакратар Святлана Мірончык) абвесціла Ірыне Давідовіч папярэджанне “у звязку з парушэннем правядзення перадвыбарчай агітацыі”.
    Ірына Давідовіч не пагадзілася з такім папярэджаннем і абскардзіла гэтае рашэнне АВК у Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі. 5 лістапада Гарадзенская ТВК пад старшынствам Уладзіміра Хлябіча не задаволіла скаргу Давідовіч.

    На разглядзе скаргі ў абласным судзе прысутнічалі гарадзенскія праваабаронцы, журналісты, а таксама доўгатэрміновы назіральнік АБСЕ.

    Прадстаўнікі выбарчых камісій спрабавалі давесці, што Ірына Давідовіч нібыта сваім відэавыступам распальвала сацыяльную варожасць, аднак нічога ўцямнага на гэты конт не маглі сказаць.

    Праваабаронцы перакананыя, што была дапушчана дыскрымінацыя кандыдата ў дэпутаты, а папярэджанне ад АВК мае палітычны, а не юрыдычны характар.

    Пасля паўтарагадзіннага разгляду скаргі суддзя Сяргей Піпко абвесціў доўгі перапынак. Пасля яго было агучана рашэнне — скарга не задаволеная.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.