• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Слуханні па іску «Мілкавіты» да журналіста Associated Press Юрася Карманава працягнуцца 6 кастрычніка

    Судовае паседжанне пачнецца ў чацвер а 10.30.

    6 кастрычніка суддзя Алена Рудніцкая дасць адказ на хадайніцтва абароны аб пераносе слуханняў у эканамічны суд горада Мінска. Такое хадайніцтва заявіў прадстаўнік Юрася Карманава адвакат Сяргей Зікрацкі.

    У якасці прадстаўніка журналіста Asso­ci­at­ed Press у працэс дапушчаны старшыня ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец.

    Бок ТАА “Мілкавіта” прадстаўляе адвакат Павел Калтуновіч.

    У першы дзень слуханняў справы абарона Юрася Карманава заявіла хадайніцтва дазволіць у судовым працэсе рабіць фота- і відэаздымкі. Але суд не задаволіў хадайніцтва. А журналістаў Сяргея Балая, Дар’ю Буракіну і Андрэя Шаўлюгу за здымкі падчас паседжання без дазволу суда выдалілі з залі.

    5 кастрычніка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска пачаўся працэс па іску «Мілкавіты» да журналіста Asso­ci­at­ed Press Юрася Карманава. «Мілкавіта» лічыць, што артыкул журналіста «нанёс шкоду дзелавой рэпутацыі кампаніі» і патрабуе абвергнуць звесткі не толькі на сайце ap.org, але і на шэрагу іншых сайтаў. У артыкуле гаворка ідзе пра фермера, які арганізаваў ферму ля знакаў «Стоп! Радыяцыя» і здае малако заводу «Мілкавіта» ў Хойніках.

    Юрась Карманаў пра суд з «Мілкавітай»: «Справа не ў малацэ, а ў свабодзе слова»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.