• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Смерць Алега Бябеніна – калегі не вераць у версію самагубства

    Цела Алега Бябеніна, аднаго з заснавальнікаў і кіраўнікоў сайта www.charter97.org, было знойдзена ў пятлі 3 верасня 2010 года ў яго загарадным доме ў весцы Пярхурава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

    Цела Алега Бябеніна, аднаго з заснавальнікаў і кіраўнікоў сайта www.charter97.org, было знойдзена ў пятлі 3 верасня 2010 года ў яго загарадным доме ў весцы Пярхурава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

    Праверку абставін смерці журналіста праводзіла пракуратура Мінскай вобласці. Тэрмін праверкі некалькі разоў працягвалі, але ў выніку ўзбуджаць крымінальную справу па факце смерці адмовіліся, спыніўшыся на версіі самагубства.

    Эксперты АБСЕ, якіх беларускі бок запрашаў для расследавання, «…на падставе доказаў і даступнай для іх інфармацыі… прыйшлі да высновы, што няма прычын думаць, што Бябеніна павесілі пасля смерці», — гаварылася ў паведамленні АБСЕ. У той жа час ў ім адзначалася, што АБСЕ прасілі забяспечыць «тэхнічную ацэнку, а не поўнае расследаванне гэтай смерці». Эксгумацыі цела не праводзілася.

    Многія калегі і сябры Бябеніна з версіяй самагубства катэгарычна не пагадзіліся і дагэтуль лічаць, што чакаць аб’ектыўнага расследавання пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі няма сэнсу. «Алег не пакінуў пасля сябе ніякай запіскі. Сябры і калегі журналіста, якія былі на месцы здарэння, заяўляюць пра наяўнасць на яго целе слядоў гвалту», — нагадвае сайт «Хартыя-97».

    Журналісты падкрэсліваюць, што Бябенін уваходзіў у каманду аднаго з галоўных канкурэнтаў Лукашэнкі на выбарах 19 снежня 2010 года — лідара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава, каманда якога пасля выбараў падверглася жорсткаму пераследу і пакаранням.

    Алег Бябенін нарадзіўся ў 1974 годзе. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. У 1990‑х гадах працаваў намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Имя». З 1998 года быў заснавальнікам і кіраўніком сайта charter97.org. Са студзеня 1998 г. з’яўляўся сябрам ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Пасля яго засталіся жонка і двое сыноў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці