• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖная персона

    Аляксандр Тамковіч: “Мне сказалі тады: вам застаўся год, смерць будзе страшнай”

    У 2002 годзе Аляксандра Тамковіча адолела цяжкая хвароба, дакладны дыягназ якой не могуць паставіць і дагэтуль. На той час ён быў намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Свободные новости”. Хвароба падзяліла яго жыццё на дзве часткі. Яго імгненна “забыліся” многія сябры, імгненна ён стаў непатрэбны працадаўцам. Настроі былі адпаведныя. Але спадар Тамковіч знайшоў у сабе сілы і пачаў аднаўляцца.
    03.06.2012

    Вячаслаў Ракіцкі: “…І тады я прынцыпова вырашыў, што ніколі не буду займацца журналістыкай…”

    Вячаслаў Ракіцкі – чалавек-нерв. Я не ўяўляю, каб ён быў абыякавы да нейкай важнай падзеі ў Беларусі, каб не рэагаваў на подласць, каб не захапляўся вартым. Ён скончыў журфак і працаваў усё жыццё як бы ў журналістыцы, і як бы – побач, паралельна з ёй. А яшчэ Вячаслаў для мяне – сімвал нястомнасці і – шматграннасці. Мяркуйце самі – акцёр, рэдактар, даследчык, крытык, перакладчык, радыёвядоўца, кінадакументаліст… Пры гэтым няма і думкі, што перад табой – “і швец, і жнец, і на дудзе ігрэц”. Бо ўсё – грунтоўна і па парадку. Пра гэта ды іншае – у шчырай размове для www.baj.by.
    17.04.2012

    Эдуард Мельнікаў: “У Батанічным садзе я касіў, сек, стварыў стайню для каня Орліка…”

    Эдуард Мельнікаў – вядомая “тэлевізійная” асоба. Многія дагэтуль памятаюць перадвыбарныя дэбаты 1994 года, якія ён вёў у простым эфіры. Старэйшыя гледачы – ягоныя рэпартажы і выкрыванні на сельскагаспадарчыя, эканамічныя тэмы. Паспеў Эдуард Рудольфавіч пабыць і намеснікам кіраўніка БТ, і прэсавым сакратаром Беразоўскага, а пасля… у Батанічным садзе сена пагрэбці. Цяпер Мельнікаў вядзе актыўную дзейнасць па двух накірунках – прафесар, выкладчык ЕГУ і вядучы ток-шоў “Форум” на Белсаце.
    16.03.2012

    Андрэй Пачобут: “Нават у турме я адчуваў сябе свабодным чалавекам”

    Пра яго нават некаторыя калегі-журналісты гавораць як пра каскадзёра, які лезе на ражон і ўвесь час выпрабоўвае лёс. Гісторыі з арыштамі, судамі і КДБ быццам самі “прыцягваюцца” да прозвішча Пачобут...
    01.03.2012

    Андрэй Лянкевіч: “Калі просяць “сфоткай мяне” – ніколі не фоткаю”

    Вы, вядома, памятаеце фотку Лянкевіча з разбітым у кроў носам, фотаапаратам і чырвонай шапкай у руцэ. І ведаеце, што пэўны час ён працаваў фотакорам “Нашай Нівы”. А потым знік – і выдаў альбом “Паганства”. Ну, і друкаваўся ў самых прэстыжных сусветных выданнях.
    22.02.2012

    Люба Лунёва: Калі мой тата працаваў дырэктарам шахты, Януковіч працаваў шафёрам!

    Люба Лунёва нарадзілася… у шахце! А прапрапрадзед яе… заснаваў Жыровіцкі манастыр! А іншыя прапрапрасваякі… былі паўстанцамі Касцюшкі і Каліноўскага… І ўвогуле, Лунёва — яе несапраўднае прозвішча! Люба Лунёва, якую вы не ведаеце, — у гэтай гутарцы для www.baj.by
    21.12.2011

    Віктар Малішэўскі: «За кожным гыгыгыканнем стаіць сур’ёзная аналітыка»

    Вядомы блогер («сачыце за рукамі») і экс-рэдактар «Камсамолкі» распавёў www.baj.by, чаму загалоўкі і ліды не маюць значэння, колькі каштуе ягоны гадзіннік, для каго пішуць журналісты і чаму ён не рагоча з фразы Тура «Вы жывеце не па сродках»...
    05.12.2011

    Павел Севярынец: «Я ўдзячны Богу за тую ўнікальную адукацыю, якую атрымаў у СІЗА КДБ»

    Што агульнага ў біяграфіі Севярынца і Лукашэнкі? Навошта Павел вучыўся адрозніваць фекаліі звяроў? За што і з кім ён біўся ў сваім жыцці? У шчырым інтэрв’ю www.baj.by...
    15.11.2011

    Наталля Радзіна: «Для ўцёкаў я перафарбавала валасы ў ярка-руды колер»

    Шчырая гутарка пра эмацыйныя тэксты, боязі, спадзяванні, перафарбаваныя валасы, разуменне журналістыкі і асабістае жыццё.
    31.10.2011

    Аляксандр Фядута: «Мая сваячка не дала Пушкіну!»

    А сам Фядута — сваяк Анарэ дэ Бальзака. Сенсацыйнае інтэрв’ю і фота для праекта «БАЖная персона» аднаго з заснавальнікаў БАЖа Аляксандра Фядуты.
    17.10.2011

    Ірына Халіп: «У таталітарнай краіне не можа быць вялікай мяжы між грамадзянскай пазіцыяй і пазіцыяй журналіста…»

    Калі 19 снежня Ірыну Халіп арыштавалі і кінулі ва ўнутраную турму КДБ «амерыканку», у камеры ёй спачатку не знайшлося месца на нарах — і давялося спаць пад лаваю. Калі Халіп прачнулася зранку, сукамерніцы з нязлой іроніяй хмыкнулі: «Гляньце вы, першая ледзі з-пад лавы выпаўзае!..»
    01.10.2011
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці