• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖная персона

    Сяргей ЗАКОННІКАЎ: “Бог дае толькі іскрынку. Каб полымя творчасці ахапіла душу, трэба самому развівацца”

    Можна сказаць, што гэта творчае крэда журналіста, публіцыста, паэта і ганаровага сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Сяргея Законнікава. Іскрынка гэта з’явілася ў яго душы яшчэ ў школе, калі пісаў артыкулы ў раённую ды абласную газету “Віцебскі рабочы”. А полымя супраціву фанабэрыстасці ды хлусні, думаю, занялося яшчэ тады, калі яго, дзевяцікласніка, пачалі цкаваць былыя камандзіры партызанскіх брыгад. Бо напісаў малады селькор нарыс пра дзяўчыну-падпольшчыцу, якую фашысты закатавалі, а тых камандзіраў не ўзгадаў… Бо гэта “патрыятычнае дзяўчо”, як лічыў Законнікаў, выхавалі бацькі, а не яны. Калі вучыўся на філфаку ў Мінску, пісаў у рэспубліканскую прэсу. Але і тут сутыкнуўся з фарысействам, калі ідэалагічныя халуі сфабрыкавалі на яго данос. Законнікава нават з камсамола хацелі выключыць. Але малады журналіст усё перажыў і стаў вядомым паэтам. А халуі так і засталіся халуямі. Хаця нерваў Законнікаву папсавалі не дай божа. Нешта падобнае ў яго жыцці паўтарылася і ў даволі сталыя гады. Скажыце, а дзе вы бачылі журналіста ці пісьменніка, які адстойвае справядлівасць ды крытыкуе прыкарытнікаў, якога б улада не цкавала? Толькі не счарствеў душой паэт, не азлобіўся, дагэтуль не згубіў пачуццё гумару. З адной такой гісторыі мы і пачалі размову.
    14.09.2018

    Андрэй Бастунец: “Попел Клааса грукае ў маё сэрца”

    Больш бажнай персоны, чым Андрэй Бастунец, знайсці ў нашай краіне складана. І не толькі таму што Андрэй — кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў.
    03.01.2018

    Справядлівы Кароль

    Гэты тэкст гутаркі Таццяны Мельнічук з Аляксеем Каралём быў апублікаваны на нашым сайце ў маі 2015 года. Пра хваробу спадара Аляксея ўжо было вядома, але ніхто не чакаў, што ён так хутка пойдзе ад нас...
    14.09.2015

    Яўген Валошын: “Так, я авантурыст. Але люблю Беларусь”

    Яўген Валошын – нязменны пераможца творчага конкурсу “Вольнае слова” ў намінацыі “журналісцкае расследаванне”. Сябра БАЖ* і зараз – БАЖная персона!
    27.05.2014

    “Камандны гулец” Святлана Калінкіна

    Пра тое, чаму Калінкіна не шануе напісанае, адкуль мае сувязі з пасаднымі юрыстамі і кім падазраецца ў сувязях з экзатычным “бойфрэндам” – у рубрыцы “БАЖная персона”.
    25.03.2014

    Вітаўт Руднік: “У краіне няма нацыянальнай школы падрыхтоўкі журналістаў”

    Чым бліжэй ведаеш чалавека, тым цяжэй рабіць з ім інтэрв’ю. Яшчэ складаней заставацца незаангажаванай у тэму размовы, калі ў адзін цудоўны момант асяродак, створаны гэтым чалавекам, цалкам змяніў тваё жыццё. Думаю, я далёка не адзіная з калегаў, на чый лёс кардынальна паўплывала знакамітая гарадзенская “Школа Маладога Журналіста” і Цэнтр “Трэці Сектар”.
    05.11.2013

    Юрась Бушлякоў: “Моцна цісну руку!”

    Так напісаў Юрась у сваёй апошняй смс-цы за месяц да смерці. І хоць тады ягоны поціск быў ужо не такі моцны, як раней, – гэта была праўда. Кожны, хто быў знаёмы з Бушляковым, ведалі, што гэты чалавек заўсёды моцна цісне руку – у простым і пераносным сэнсе.
    18.08.2013

    Генадзь Бураўкін: “…І тады Машэраў рэзка спытаў: “Я маю права на асабістую просьбу?..”

    Упершыню мне пашчасціла рабіць інтэрв’ю з Генадзем Бураўкіным у 14 гадоў – на цэлую паласу ў “Чырвоную змену”. Памятаю, як прынёс Генадзю Мікалаевічу раздрукаваны тэкст на вычытку. “Сядай на канапу, можаш паглядзець кнігі, часопісы…” – запрасіў гаспадар. А сам узяў тэкст і сеў за пісьмовы стол.
    10.06.2013

    Аляксандр Класкоўскі: “…І мы ўдваіх з Віцькам начысцілі яму пысу, растаўклі нюхаўку”

    Аляксандр Класкоўскі ў размове не аднойчы называў сам сябе “стары”, хоць мае ўсяго 54 гады. Але, падумаць толькі, некалі ён прымаў на працу маладых Валянціна Жданко, Алену Ціхановіч, Алега Груздзіловіча, Віталя Цыганкова, Алеся Ліпая — цяпер эліту нашай журналістыкі…
    25.03.2013

    Юлія Слуцкая: У мяне было 38 паўтарагадовых дзяцей!

    Амаль тры гады Юлія Слуцкая была маім начальнікам – калі я працаваў журналістам у “Камсамолцы”, а Юлія Вітальеўна была галоўным рэдактарам. Аднак вельмі добра, што гэтая гутарка адбылася толькі цяпер – і ніхто, як кажуць, не западозрыць у падхалімажы. Дарэчы, і ў пару “Камсамолкі” не прыпомню, каб у рэдакцыі хтосьці хоць некалі падхалімнічаў да рэдактаркі. Ёсць такія, якія атачаюць сябе лісліўцамі, але Слуцкая такога ніколі не дапускала.
    02.03.2013

    Віталь Цыганкоў: “І Лукашэнка кажа: пра мяне кепска піша толькі такі Цыганкоў са “Звязды”…”

    Віталь Цыганкоў – гэта сучасны Пане Каханку. Бо невядома, чаго пра яго можна пачуць больш – баек ці праўдзівых гісторый.
    02.01.2013

    Жанна Літвіна: “Яшчэ зімой я была ўпэўненая, што гэта мой апошні з’езд, і я сыходжу”

    Перад гутаркай калегі кпілі: “Спытайся, калі яна апошні раз у каго інтэрв’ю брала?” Маўляў, старшыня журналісцкай арганізацыі – а сама ўжо забылася, як журналісткай была. Але на правакацыйнае пытанне Жанна Мікалаеўна пачала на поўным сур’ёзе прыгадваць гутаркі з героямі сацыялістычнай працы, старшынямі калгасаў і г.д. Настолькі рэалістычна, што адказы нават не змясціліся ў канчатковы варыянт матэрыяла.
    08.12.2012

    Валер Булгакаў: Жанчына паглядзела на мяне, усміхнулася і кажа: “Ну, наверное, у вас высшее образование!”

    На момант размовы з Валерам Булгакавым ужо больш за 2 месяцы ідзе пераслед часопіса “Arche”. Сканфіскавана больш за 5000 кніг на гістарычную тэматыку. Заблакаваны рахунак выдання. Узмацняецца псіхалагічны ціск на аўтараў і супрацоўнікаў. Звольнены аўтар адной з кніг. Самога Булгакава ў тэндэнцыйным сюжэце БТ звінавацілі і ў незаконным прадпрымальніцтве, і ў экстрэмізме, і… Карацей, зрабілі ворагам народа.
    26.11.2012

    Валер Карбалевіч: “Паводле беларускай Канстытуцыі я не маю права балатавацца на пасаду прэзідэнта”

    Валер Карбалевіч – чалавек, якога ведаюць усе, але ўласна пра яго ведаюць надзвычай мала. У інтэрнэце – выключна сухая біяграфія. Нават калегі, якія знаёмыя са спадаром Карбалевічам па 15 гадоў – адгукаюцца як пра адказнага чалавека, выбітнага аналітыка, аматара футбола. Але не могуць сказаць нічога пэўнага пра яго сям’ю, паходжанне, гісторыю жыцця. Мяркую, гэтая гутарка распавядзе знаёмым Валера Карбалевіча пра яго – не толькі як пра аналітыка, але і як пра асобу.
    11.07.2012

    Таццяна Мельнічук: “Танк павінен быў праехаць па акопе, дзе сядзяць салдаты, і я туды спусцілася”

    Таццяна Мельнічук – адзіная ў Беларусі карэспандэнтка Бі-бі-сі. Многім знаёмая як рэпарцёр, потым намесніца галоўнага рэдактара радыёстанцыі “Беларуская Маладзёжная”,  рэдактарка аднайменнай газеты. Ці памірае радыё ў век сучасных тэхналогій? Што такое каханне? Адкуль у такой вытанчанай жанчыны такі баявы характар? Пра стандарты Бі-бі-сі, сабаку Адысея і сарафаны для ўнучак – у шчырай гутарцы для baj.by.
    25.06.2012
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці