• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст і галоўны рэдактар: як паразумецца? (Серыя №4)

    Працягваем серыю публікацый, у якіх збіраем меркаванні “журналістаў-начальнікаў” і “журналістаў-падначаленых”.

    Якія плюсы і мінусы бачаць адзін у адным кіраўнікі і шараговыя супрацоўнікі рэдакцый?

    Рэдактары і журналісты, меркаванні якіх фігуруюць у адным матэрыяле, працуюць у розных СМІ.

    Таццяна Мельнічук (кіравала газетай “Беларуская маладзёжная”, знаёмая з менеджарскай працай шмат у якіх іншых СМІ. Фота Г. Лабадзенкі)

    Разуменне, адчуванне агульнай адказнасці за справу. Уменне і жаданне працаваць у камандзе.

    Пісьменнасць, адукаванасць: паважаю тых, хто ведае дакладней і больш!

    Дакладнасць – у тэкстах, паводзінах, выкананні тэрмінаў і абяцанняў.

    Талент! Гэта штука такая, што іншым разам перашкаджае жыць гэтак жа моцна, як і дапамагае. Але талент – гэта заўсёды падарунак, бонус і для рэдакцыі, і для яе кіраўніцтва.

    Неабавязковасць.“Пацан сказаў – пацан зрабіў!”

    Неўпэўненасць у сабе. Бывае, з кожнай нагоды змушаюць да доўгага “разжоўвання”, бясконца раяцца, а потым як напішуць! Думаеш: лепш бы падставіў дыктафон, пакуль ты тлумачыў, а потым напоўніў гэты свой выбудаваны кампазіцыйны каркас фактурай…

    Інтрыганства. Не дай Бог, завядзецца ў рэдакцыі інтрыган – здольны і выданне пахаваць!

    Неахайнасць у выкананні працы. Іншы тэкст бярэш і ўзгадваеш саркастычную прыказку: дурню няскончаную працу не паказваюць. Таму што адчуваеш сябе дурнем, якому падсунулі недароблены паўфабрыкат і расказваюць, якая геніяльная ў аснове гэтага задума!

    Журналіст 1:

    Жаданне рэдактара развіваць уласнае СМІ, ахопліваць новыя тэмы, новыя аспекты, пашыраць кантэнт, недзе рызыкаваць, не баяцца

    Справядлівая фінансавая палітыка, накіраваная на дабрабыт уласных супрацоўнікаў, але і матывуючая іх не стаяць на месцы. Журналіст павінен ганарыцца ўласным выданнем

    Уменне дыскутаваць з калектывам, прыслухоўвацца да меркавання журналістаў

    Нежаданне знаходзіць час на абмеркаванне працы з калектывам

    Няшчырая фінансавая і працоўная палітыка, раздача рэдакцыйных заданняў паводле ўласных сімпатый, а не якасцяў журналіста

    “Прагінанне” пад палітыкаў, грамадскіх актывістаў, уплывовых людзей

    Аляксандр Старыкевіч (рэдактар інтэрнэт-газеты “Салідарнасць”. Фота Радыё “Свабода”):

    Салідарнасць

    Узаемапавага, сяброўскае стаўленне да калег

    Нясхільнасць да інтрыг (якая часта прысутнічае сярод творчых людзей)

    Прафесійныя якасці журналіста, безумоўна, адыгрываюць галоўную ролю. Але для нашай рэдакцыі вельмі прыныцыпова, якімі чалавечымі вартасцямі валодае супрацоўнік. Нават калі ён – суперпрафесіянал, але чалавек подлы, мы ні пры якіх умовах яго да сябе не прымем. Праўда, гэта, хутчэй, тэарэтычныя разважанні, бо мне перад такім выбарам ніколі не даводзілася стаяць…

    Журналіст 2 :

    Адкладванне справы на “потым”. Чалавек, які мае адміністратыўную ўладу, павінен разумець і адчуваць, што, пакуль ён зацягвае з вырашэннем пытання, падначалены так ці інакш нервуецца, а гэта шкодзіць агульнай справе.

    Напускная важнасць, вольнае ці міжвольнае акцэнтаванне свайго статусу. Любы журналіст і так разумее, што галоўнага зрабілі галоўным паводле яго дзелавых і творчых заслуг, а не за “прыгожыя вочы”. Рэдактар, памятай: нармальны журналіст не пасягае на тваё месца, ён цэніць сваё! Бесталковае панібрацтва, зрэшты, таксама перашкаджае…

    Наяўнасць “любімчыкаў”. Стаўленне да падначаленых павінны быць роўна справядлівым.

    Адсутнасць рэдактара на працоўным месцы менавіта тады, калі табе ён больш за ўсё неабходны!

    Кампетэнтнасць, вышэйшая за маю, рэпарцёрскую

    Здольнасць браць адказнасць на сябе і “прыкрыць спіной”, асабліва пры рэакцыі іншага начальства на вострыя, крытычныя матэрыялы

    Цвёрдае “так” і цвёрдае “не”

    Ініцыятыўнасць, уменне не прырастаць да крэсла – рэдактару таксама ёсць да чаго імкнуцца. Цаню жывых, іранічных, якія стымулююць да развіцця.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці