• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Паводле інфармацыі ад праваабаронцаў, вядоўца і блогерка Ганна Бонд на волі

    Ганну абвінавачвалі па артыкуле 24.3 КаАП — непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі.

    14 кастрычніка «Нашай Ніве» стала вядома, што сябры і бізнэс-партнёры вядомай блогеркі не могуць выйсці з ёй на сувязь. 

    Сёння, у судзе Цэнтральнага раёна Мінска, павінна было адбыцца пасяджэнне па справе вядоўцы Ганны Бонд. Аднак яе прозвішча не з’явілася ў раскладзе пасяджэнняў. Як патлумачылі супрацоўнікі суда, куды журналістка «Зеркала» патэлефанавала як фізічная асоба, яе пратакол паступіў днём у панядзелак, 16 кастрычніка. 

    Ганну абвінавачвалі па артыкуле 24.3 КаАП — непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі. У той час як дэталі справы застаюцца невядомымі, праваабаронцы «Вясны» пішуць, што Ганна ўжо знаходзіцца на волі.

    Чытайце яшчэ: 

    Журналістка, якая працавала ў акупацыі: Аднакласнік з Беларусі казаў, што я хлушу, бо не могуць бамбіць Чарнігаў

    Семінар у Вільні «Свабода слова і Беларусь» (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Репортеры нуждаются в касках, бронежилетах и психологической помощи. С какими вызовами сталкиваются медиа в Израиле?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці