• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд адмовіўся прыняць апеляцыю Леаніда Судаленкі па справе аб прызнанні TikTok-старонкі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

    Суд Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці 24 чэрвеня 2026 года адмовіў праваабаронцу Леаніду Судаленку ў прыняцці апеляцыйнай скаргі на рашэнне ад 27 траўня 2026 года, паводле якога старонку праваабаронцы ў Tik­Tok прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

    Суд адмовіўся прыняць апеляцыю Леаніда Судаленкі

    У сваёй апеляцыйнай скарзе Леанід Судаленка прасіў адмяніць рашэнне суда першай інстанцыі, указваючы, што названая старонка належыць яму. Аднак суддзя Вольга Гуд адмовіла ў прыняцці скаргі.

    Паводле вызначэння суда, у апеляцыйнай скарзе адсутнічаюць звесткі, якія пацвярджаюць прыналежнасць Tik­Tok-старонкі заяўніку, а таксама не прыведзены доказы таго, што абскарджванае рашэнне закранае яго правы або абавязкі. На гэтай падставе суд прыйшоў да высновы, што Судаленка не мае права на апеляцыйнае абскарджанне ў дадзенай справе.

    Такі падыход выклікае пытанні адносна забеспячэння права на эфектыўную судовую абарону. Калі дзяржаўныя органы прызнаюць інфармацыйны рэсурс «экстрэмісцкім», але адначасова адмаўляюць асобе ў магчымасці аспрэчыць такое рашэнне, спасылаючыся на адсутнасць доказаў яе сувязі з гэтым рэсурсам, гэта фактычна пазбаўляе чалавека доступу да судовай абароны.

    Згодна з вызначэннем суда, на яго можа быць пададзена частная скарга ў Мінскі абласны суд праз суд Маладзечанскага раёна на працягу пятнаццаці дзён, чым ужо і скарыстаўся праваабаронца Леанід Судаленка.

    В Беларуси начали возбуждать уголовные дела за публикации в Threads и Tik­Tok

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.