• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд пачаў разглядаць справу журналіста-палітвязня Паўла Падабеда

    28 чэрвеня ў Мінскім гарадскім судзе заяўлены пачатак працэсу над журналістам, відэааператарам Паўлам Падабедам. За кратамі ён ужо больш за паўгода, яму інкрымінуюць «стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім».

    У апублікаваным напярэдадні раскладзе судовых пасяджэнняў нічога не было пазначана адносна запланаванага фармату. Але, як сведчыць досвед папярэдніх «экстрэмісцкіх» спраў з удзелам супрацоўнікаў СМІ, ужо на пачатку бок абвінавачання дамагаецца пераводу слуханняў у закрыты рэжым.

    Пры такім варыянце нават сваякі не абазнаныя ў нюансах абнародаваных фактаў, бо адвакатаў абкладаюць шматлікімі падпіскамі аб неразгалошанні, таму да апошняга невядома, які тэрмін у выніку патрабуе пракуратура.

    З апублічанай інфармацыі толькі вынікае, што журналіста, які раней супрацоўнічаў з шэрагам незалежных медыя, абвінавачваюць на падставе ч. 3 арт. 361–1 Крымінальнага кодэкса. Санкцыя за «стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім» прадугледжвае абмежаванне волі да 4 гадоў або накіраванне ў калонію на тэрмін ад 2 да 6 гадоў.

    Акрамя таго, як удалося даведацца Беларускай асацыяцыі журналістаў, незадоўга да пачатку суда фрылансеру паспешна «прычапілі» эпізод наконт «карыслівых матываў» — атрыманне фінансавай выгады за выкананне працы (заданняў рэдакцыі). Гэта значыць, фігуранту намагаюцца выпісаць штраф за патэнцыйна нясплочаныя падаткі.

    На працэс прызначаны суддзя Мінскага гарадскога суда Яўген Пісарэвіч, які з’яўляецца сталым удзельнікам палітычных працэсаў, пачынаючы ад пратэснага 2020 года. 

    За кратамі Павел Падабед ужо больш за 6 месяцаў — яго затрымалі сёлета 20 студзеня. На падставе старых рэпостаў у сацсетках дзесяцігадовай даўнасці праваахоўнікі абвінавацілі журналіста ў распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» — на той час падобных статусаў у медыярэсурсаў папросту не існавала.

    Першапачаткова суд пакараў журналіста 15 суткамі арышту паводле адміністрацыйнага артыкула 19.11 з адбыццём у ІЧУ Мінскага раёна. Але напярэдадні меркаванага вызвалення яго забралі на допыт, пасля чаго перавялі ў следчы ізалятар на вуліцы Валадарскага. І ўжо там інкрымінавалі арт. 361–1, ч. 3 КК — «уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фармавання ў мэтах учынення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці (удзел у экстрэмісцкім фармаванні)».

    Праваабарончая супольнасць прызнала Паўла Падабеда палітычным вязнем і звязала пераслед з прафесійнай дзейнасцю.

    Паводле наяўных звестак, маральна журналіст падрыхтаваны да несуцяшальнага для сябе судовага выраку і ў такім выпадку збіраецца падаваць апеляцыйную скаргу ў вышэйшую інстанцыю.

    Павел Падабед больш за два дзясяткі гадоў у якасці фатографа і відэааператара супрацоўнічаў з незалежнымі медыямі, не маючы праблем з законам. Аднак пасля драматычных падзей 2020-га сітуацыя карэнным чынам змянілася, улады распачалі мэтанакіраванае паляванне за супрацоўнікамі СМІ.

    У траўні Павел адзначыў 44‑ы дзень нараджэння, быў усцешаны, што атрымаў вялікую колькасць паштовак і пасылак, у тым ліку ад зусім незнаёмых людзей — пісаў, што такія рэчы дапамагаюць захаваць веру на фоне татальнай несправядлівасці.     

    Да заканчэння судовага працэсу фігурант «экстрэмісцкай» справы будзе ўтрымліваецца ў следчым ізалятары сталіцы, таму яшчэ застаецца магчымасць падтрымаць палітвязня лістамі.

    Адрас для карэспандэнцыі: СІЗА‑1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. Падабед Павел Васільевіч.

    Чытайце яшчэ:

    «Журналистам сложно признать свой травматичный опыт». Что такое травма-информированная журналистика, которая популярна на Западе, но не встречается в Беларуси

    Возвышенные и униженные. Каков медийный эффект марша Пригожина?

    Новыя «экстрэмісты» — праваабарончыя акаўнты, навінавы рэсурс і дэпартаваны палітычны аглядальнік

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці