• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суддзя вырашыў пачытаць кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя»

    Раніцай 9 красавіка працягнуўся суд над мінчуком Ягорам Старавойтавым, якога абвінавачваюць у захоўванні "экстрэмісцкай" кнігі "Беларуская нацыянальная ідэя". Пасяджэнне доўжылася некалькі хвілінаў. Суддзя вырашыў пачытаць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя", каб скласці ўласнае ўражанне пра яе змест, і абвясціў перапынак.

    Кніга далучаная да матэрыялаў справы ў якасці рэчавага доказу.

    «Беларуская нацыянальная ідэя» — гэта зборнік з 85 інтэрв’ю пра тое, хто такія беларусы і што такое Беларусь. Кніга была выдадзеная ў 2020 годзе. Яе аўтары — рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і філосаф Максім Гаруноў, а самі інтэрв’ю цягам двух гадоў гучалі ў праграме «Ідэя Х».

    Узімку беларуская мытня не прапускала пасылкі з «Беларускай нацыянальнай ідэяй» праз мяжу. 11 лютага кніжку канфіскавалі падчас ператруса ў жыхара Ждановічаў Ягора Старавойтава. 4 сакавіка Мінская абласная экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі дала заключэнне, што кніга ўтрымлівае «прыкметы праяўлення экстрэмізму».

    Днямі стала вядома, што афармленне афармленне кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, якім займаўся дызайнер Анатоль Лазар, увайшло ў шорт-ліст прэміі Анемпадыстава за найлепшую вокладку і дызайн кнігі. Саму вокладку арганізатары прэміі на сваёй старонцы ў Face­book вымушаныя былі заблёрыць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці