• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Супраць відэааператара Яўгена Глушкова распачалі крымінальную справу за супрацу з медыярэсурсам 6TV Belarus

    Падрабязнасці справы, дзе фігурантам з'яўляецца затрыманы на пачатку  студзеня магілёўскі відэааператар-фрылансер Яўген Глушкоў, сталі вядомыя з відэа, што размяціў у сваёй стужцы блізкі да магілёўскіх міліцэйскіх структур тэлеграм-канал.

    У роліку выкарыстаны відэазапіс затрымання Яўгена Глушкова, зроблены міліцэйскім аператарам. Вельмі падобна, што здымкі пастановачныя: сілавікі нібыта заспелі відэааператара, калі ён спаў на канапе, апрануты ў шапку, куртку і боты. Хоць відавочцы казалі, што нават у міліцэйскую машыну затрыманага вялі без верхняй вопраткі.

    У так званым «прымусова-пакаяльным» відэа Яўген Глушкоў кажа, што з 2017 года супрацоўнічаў з інтэрнэт-рэсурсам 6tv.by. Рашэннем КДБ ад 29 лістапада 2023 года гэтае медыя абвешчанае ў Беларусі «экстрэмісцкім фарміраваннем». Праваабаронцы практычна ад самага моманту затрымання Глушкова меркавалі, што ў дачыненні да відэааператара распачалі крымінальны пераслед па абвінавачанні ва ўдзеле ў «экстрэмісцкім фарміраванні» (арт. 361–1 КК).

    Глушкова трымаюць у СІЗА магілёўскай турмы № 4. Сёлета 15 лютага беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яго палітычным вязнем.

    Відэааператар шмат гадоў працаваў на магілёўскім гарадскім тэлебачанні, на пачатку 2000‑х супрацоўнічаў з рознымі інфармацыйнымі рэсурсамі ў якасці фрылансера. Апошнім часам ён не займаўся грамадскай дзейнасцю, жыў адзін і вёў даволі замкнёны лад жыцця. Таму пра яго затрыманне стала вядома не адразу. Сілавікі таксама прыхоўвалі гэтую інфармацыю: відэаролік са звесткамі пра Яўгена Глушкова  выйшаў на тэлеграм-канале «Шестой регион» толькі праз паўтара месяцы пасля таго, як чалавек апынуўся за кратамі.

    Чытайце яшчэ:

    За кратамі памёр Ігар Леднік — публіцыст і грамадскі актывіст, зняволены па абвінавачанні за «паклёп на прэзідэнта»

    Применение составов преступлений и правонарушений в области злоупотребления свободы выражения мнений

    ГУБАЗіК затрымаў вядучую і гукарэжысёра «Альфа радыё»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці