• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Супрацьдзеянне прапагандзе і рэфармаванне регулявання медыясектару: у Страсбургу абмеркавалі праблемы беларускіх СМІ

    На сустрэчы ў Страсбургу медыясектар ад арганізацый беларускай грамадзянскай супольнасці  прадстаўляў намеснік старшыні БАЖ Алег Агееў.

    1‑е пасяджэнне кантактнай групы па Беларусі разам з прадстаўніцай беларускай дэмакратычнай апазіцыі Святланай Ціханоўскай адкрыла генеральны сакратар Марыя Пейчынавіч-Бурыч. Падчас сустрэчы кантактнай группы абмяркоўваліся пытанні рэпрэсаваных журналістаў, супрацьдзеянне прапагандзе і распальванню варожасці, а таксама рэфармаванне регулявання беларускага медыясектару.

    Мэта Кантактнай групы — забяспечыць падтрымку і экспертызу Арганізацыі для ўмацавання беларускага дэмакратычнага грамадства ў адпаведнасці з асноўнымі каштоўнасцямі Рады Еўропы і ў адпаведнасці з дзейнасцю ў галіне правоў чалавека, вяршэнства права і дэмакратыі.

    Ён быў створаны рашэннем Камітэту Міністраў з мэтай рэгулярнага абмену думкамі з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці.

    «Рада Еўропы прынцыпова падтрымлівае дэмакратычныя сілы і грамадзянскую супольнасць Беларусі. Я рады, што гэтая група створана. Гэта наватарскае рашэнне: ні адна іншая міжнародная арганізацыя не стварала такіх інстытуцыянальных адносін», — падкрэсліла генеральны сакратар.

    Ад беларускай медыясупольнасці чакаюць распрацоўкі планаў дзеяння, згодна з якімі будзе распачаты працэс больш шчыльнай супрацы дэмаркатычнай Беларусі і Рады Еўропы.

    Чытайце яшчэ:

    Акция солидарности с Евгением Меркисом: норвежские журналисты поддержали белорусского коллегу

    Працэс над журналістам “Комсомольской правды” Генадзем Мажэйкам пачнецца 1 снежня

    Дзяніс Дудзінскі: Прызвычаіцца можна нават да пастаяннай прысутнасці смерці

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці