• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Свярдлоў пра праект з Маланкай: «Мы самі яшчэ не абвяшчалі публічна ні пра стварэнне кансорцыума, ні пра канкрэтныя праекты»

    Некалькі дзён таму ў беларускай інфапрасторы выбухнула навіна: новы незалежны тэлеканал будзе створаны пры ўдзельніцтве Malanka Media і «Еўрарадыё». Аднак галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Павел Свярдлоў у каментары для БАЖ папрасіў не спяшацца з гучнымі заявамі.

    — «Еўрарадыё» і Malan­ka Media ўтвараюць кансорцыум і ўжо цяпер распрацоўваюць супольныя праекты, — паведаміў ён. — Наколькі мне вядома, гэта ўвогуле першы выпадак, каб дзве беларускія і прабеларускія медыі з розных краінаў аб’ядналіся і пачалі працаваць разам. 

    Медыйшчык таксама адзначыў, што абедзве рэдакцыі маюць сур’ёзныя кампетэнцыі і досвед у стварэнні відэакантэнту. Таму значная частка супрацы будзе менавіта пра відэа. 

    — Але мы самі яшчэ не абвяшчалі публічна ні пра стварэнне кансорцыума, ні пра канкрэтныя праекты, — падкрэсліў Павел Свярдлоў. — Гэта зрабілі нашы калегі, дзякуй ім вялікі.

    Паводле яго, калі «Еўрарадыё» будзе гатова прэзентаваць гледачам вынік супрацы, пра гэта паведамяць асобна.

    Нагадаем, пра стварэнне тэлеканала з працоўнай назвай Belarus today паведаміў «Белсат», які спасылаўся на ўласныя крыніцы. Журналісты ўзялі каментар у заснавальніка Malan­ka Media Паўла Марыніча. Той распавёў пра планы па стварэнні новага незалежнага тэлеканала і пра мару аб з’яўленні грамадскага тэлебачання ў Беларусі. Аднак дэталі пра супрацоўніцтва з «Еўрарадыё» раскрываць не стаў.

    Чытайце яшчэ:

    «Жыццё — падарожжа, а мы ўвесь час кудысьці крочым». Беларускі журналіст з’ехаў у ЗША і вядзе YouTube-канал пра дыяспару

    Ідзе лiк на дні да скону выдання «Прэсбол». Ужо на гэтым тыдні можа выйсці яго апошні нумар

    Навуковы часопіс «Беларусь і свет» упершыню выдадзены ў папяровым фармаце

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці