Святлана Алексіевіч завяла «Жывы Журнал», каб змагацца з фэйкамі

Сама нобелеўская лаўрэатка пацвердзіла, што s‑alexievich.livejournal.com — яе афіцыйны акаўнт. Пакуль што ў ЖЖ толькі некалькі допісаў — відэа і фота з Інтэлектуальнага клуба Алексіевіч, сустрэчы з літоўскай пісьменніцай Рутай Ванагайтэ, французскім фатографам Янам Арцюсам-Бертранам.
«Асноўная мэта з’яўлення блога — змаганне з фэйкамі», — патлумачыла «Нашай Ніве» Святлана Алексіевіч.
Насамрэч, час ад часу фэйкаваыя акаўнты пісьменніцы з’яўляюцца ў сацсетках. Напрыклад, шырока разышлася інфармацыя пра твітар Алексіевіч, пасля высветлілася, што пісьменніца не мае да яго ніякага дачынення.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў