Сёння ў Мінску — прэзентацыя зборніка вершаў Андрэя Бастунца
12 мая 2016
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
12 мая а 19-й гадзіне ў музеі Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К. Маркса, 30) старшыня ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец прэзентуе зборнік сваіх вершаў — “Доказы руху”.
Акрамя аўтара, у імпрэзе возьмуць удзел культуролаг Максім Жбанкоў, паэтка Сабіна Брыло, літаратар Сяргей Лапцэвіч, іншыя творчыя асобы.
“Падчас вечарыны госці не толькі пачуюць вершы і песні, але і нават пабачаць інсцэніроўку аднаго з твораў аўтара”, — абяцаюць арганізатары імпрэзы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У Баранавічах старшыня гарвыканкама зладзіў прэс-канферэнцыю для мясцовых блогераў
21.12.2023
Гродзенскага журналіста Уладзіміра Хільмановіча завочна асудзілі да 5 гадоў зняволення і 40 000 рублёў штрафу
20.08.2024
У Расіі абвешчаныя ў вышук журналісты, вымушаныя з’ехаць з Беларусі праз пераслед
13.02.2024
Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына змясцілі ў ШІЗА
10.06.2024