• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сёння ў Пінску пачынаецца фестываль арганнай музыкі. І бонусам — ВІДЭА

    З 24 чэрвеня ў Пінску распачынаецца фестываль «Ars Magna Organi» («Вялікае мастацтва аргана»), які завершыцца 17 верасня. Як паведаміў адзін з арганізатараў, арганазнаўца Аляксандр Бурдзелеў, канцэрты запланаваны ў каталіцкіх храмах у Пінску і Мядзведзічах, а таксама ў філармоніі ў Віцебску.

    Урачыстае адкрыццё фестывалю акадэмічнай арганнай музыкі «Ars Magna Organi» адбудзецца ў саборы Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі 24 чэрвеня ў 15.30. Там жа пройдзе асноўная праграма.

    23 канцэрты пройдуць у Пінскім кафедральным касцёле.

    Яшчэ сем канцэртаў адбудзецца па выходных з 2 ліпеня па 10 верасня ў каталіцкім касцёле Святых апосталаў Пятра і Паўла вёскі Мядзведзічы Ляхавіцкага раёна – на аргане 1912 года віленскага майстра Пятра Вайцяховіча. Арганізатарам іх стане Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт.

    Яшчэ 3 канцэрты пройдуць 5 ліпеня, 24 жніўня і 13 верасня ў Віцебскай абласной філармоніі на органе 2007 года фірмы Glat­ter-Götz.

    Таксама адбудуцца майстар-класы па арганным выканальніцтве.

    Упершыню ў Беларусі ў касцёле будзе паказаны нямы фільм 1918 года «Брат Сонца» пра жыццё святога Францішка Асізскага, агучаны арганнай імправізацыяй.

    Таксама падчас фестывалю адзначаць 150-гадовы юбілей з дня нараджэння нямецкага кампазітара Макса Рэгера. Яму будзе прысвечаны першы сольны арганны канцэрт фестывалю ў Пінску.

    У гэтым саборы размешчаны другі па велічыні арган Беларусі, адрамантаваны ў 2018 годзе на грошы Юрыя Зісера, а сам фестываль узнік у 2019 годзе дзякуючы яго падтрымцы.

    Арган у Пінску – адзін з найстарэйшых у Беларусі. Яго пабудавалі ў 1836 годзе, першапачаткова – у барочным стылі, а ў 1936 годзе перабудаваны ў рамантычнай канцэпцыі. Аднак пэўная частка барочных рэгістраў была захавана, што дазваляе выконваць і музыку эпохі Барока.

    Пра пінскі арган быў зняты фільм, прысвечаны памяці Юрыя Зісера.

    Чытайце яшчэ:

    Комитет защиты журналистов: Все чаще представителям медиа требуется помощь при эвакуации из своих стран

    «Калі я адказны за тое, што Пятрашка цяпер робіць у эфіры, то мяне трэба пакараць». Шчырае інтэрв’ю з экс-дацэнтам журфака — пра калег і чорныя спісы

    Эйджызм і мянушкі ў калёніі. Фрагмэнты кнігі Алега Грузьдзіловіча

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці