Андрэй Аляксандраў
У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»
Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
Камітэт абароны журналістаў заклікаў беларускія ўлады вызваліць усіх прадстаўнікоў СМІ
Камітэт абароны журналістаў (CPJ) у адмысловай заяве прывітаў вызваленне Андрэя Аляксандрава, Дзмітрыя Наважылава і Кірыла Пазняка. І заклікаў Беларусь неадкладна вызваліць іншых прадстаўнікоў СМІ, якія працягваюць утрымлівацца за кратамі.
«Рэпарцёры без межаў» асудзілі «карусель рэпрэсій» у Мінску
Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) вітае выхад з‑за кратаў групы беларускіх палітзняволеных журналістаў, які адбыўся 16 верасня 2026 года. Але асуджае іх дэпартацыю і заклікае беларускія ўлады да безумоўнага вызвалення ўсіх прадстаўнікоў СМІ.
«Быць у няволі — гэта як быць пахаваным жыўцом»: сабралі першыя словы нашых калег на волі
16 верасня 2026 года 25 беларускіх палітвязняў былі вызваленыя і вывезеныя з Беларусі ў Літву. БАЖ сабраў першыя фота і першыя словы калегаў, якія да гэтага дня знаходзіліся за кратамі.
«Рэпарцёры без межаў» вітаюць вызваленне беларускіх палітзняволеных журналістаў
RSF вітае вызваленне Дзмітрыя Наважылава, Андрэя Аляксандрава, Ірыны Злобінай і Кірыла Пазняка. Арганізацыя распаўсюдзіла заяву праз свае сацсеткі.
Выйшаў з‑за кратаў журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў
Пасля перамоў паміж спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам і беларускімі ўладамі,што адбыліся 16 верасня 2026 года, стала вядома пра вызваленне 25 палітвязняў. Сярод іх на здымку, апублікаваным спадаром Коўлам у сацсетцы Х, — журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў.
Лаўрэатам Free Media Awards стаў беларускі палітвязень Андрэй Аляксандраў
Журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў, які на сёння знаходзіцца ў турме ў Беларусі, быў абраны прэтэндэнтам на прэмію Free Media Awards за сваю мужнасць і адданасць свабодзе прэсы і свабодзе выказвання меркаванняў ва ўмовах усё больш рэпрэсіўнага рэжыму.
Пяць год таму было разгромлена БелаПАН — першае і найстарэйшае беларускае незалежнае інфармацыйнае агенцтва
18 жніўня 2021 году прайшлі ператрусы ў офісе БелаПАН і дома ў некаторых яго супрацоўнікаў. Былі затрыманыя дырэктарка і галоўная рэдактарка агенцтва Ірына Леўшына, былы дырэктар Дзмітрый Наважылаў і бухгалтарка Кацярына Боева. Андрэй Аляксандраў, былы намеснік дырэктара, на той момант ужо некалькі месяцаў знаходзіўся ў СІЗА.
Маргарэт Этвуд, аўтарка «Аповеда служанкі», падтрымала Андрэя Аляксандрава ў дзень народзінаў. Відэа
На знак салідарнасці з палітзняволеным журналістам Андрэем Аляксандравым Маргарэт Этвуд, Тэрстан Мур з Sonic Youth, Надзя з Pussy Riot і сэр Трэвар Філіпс аб’ядналіся, каб зачытаць верш, які Андрэй напісаў у ліпені 2021 года ў СІЗА.
«Індэкс цэнзуры» распачынае відэакампанію ў падтрымку зняволенага журналіста Андрэя Аляксандрава
Міжнародная арганізацыя Index on Censorship прапануе да дня народзінаў Андрэя Аляксандрава запісаць відэа з вершам журналіста і падзяліцца ім у сацсетках.
Суд завяршыў ліквідацыю БелаПАН, мільённы доўг павесілі на былых кіраўнікоў
12 студзеня 2026 года споўнілася пяць гадоў з дня затрымання былога намесніка дырэктара (2014–2018) незалежнай інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Андрэя Аляксандрава. Адначасова свабоды была пазбаўленая яго дзяўчына, а цяпер жонка Ірына Злобіна.
У рамках Сусветнага форуму за дэмакратыю ў Страсбургу арганізаваная выстава «Лісты ад вязняў Лукашэнкі»
Выстава «Лісты ад вязняў Лукашэнкі», арганізаваная брытанскай праваабарончай арганізацыяй Index for Censorship, праходзіць у Палацы Еўропы (Страсбург, Францыя) у дні працы Сусветнага форуму за дэмакратыю 5–7 лістапада.
«Яны — вязні сумлення. І гэта наш боль!» БАЖ прадстаўляе праект «Журналісты: бязгучны рэжым»
Беларуская асацыяцыя журналістаў заклапочаная тым, каб факты пераследу і рэпрэсій супраць журналістаў не згубіліся ў інфармацыйнай прасторы і не ператварыліся ў белы шум, стварыла праект «Журналісты: бязгучны рэжым».
«Едзем за сваіх»: у Вільні прайшоў роварны прабег салідарнасці з журналістамі. Шмат фота
«Едзем за сваіх» — роварны прабег салідарнасці са зняволенымі беларускімі журналістамі адбыўся ў Вільні 14 траўня і быў прымеркаваны да 30-годдзя БАЖ. Падтрымаць журналістаў і выказаць сваю салідарнасць прыйшла лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская. Ад яе офіса ў прабегу браў удзел дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі.
ARTICLE 19: падтрымліваем беларусаў і працягваем абараняць іх справу
У Міжнародны дзень салідарнасці з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі брытанская праваабарончая арганізацыя ARTICLE 19 выпусціла заяву, у якой пацвердзіла свой намер выкарыстоўваць любую магчымасць, каб выказаць сваю непахісную падтрымку і захапленне беларускім народам. Праваабаронцы запэўнілі, што яны будуць працягваць патрабаваць безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення наступу на асноўныя правы.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.