• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Telegram пачаў перадаваць рэкламадаўцам звесткі карыстальнікаў — у тым ліку і беларусаў

    Сярод звестак, якія Telegram можа перадаваць рэкламадаўцам, нават зашыфраваныя нумары тэлефонаў карыстальнікаў, піша «Наша Ніва».

    У Telegram абнавілася палітыка прыватнасці. У некаторых краінах, у тым ліку ў Беларусі, там з’явіўся пункт 5.6.1. У ім сказана, што цяпер Telegram будзе перадаваць рэкламадаўцам IP-адрасы, сферу вашых цікаўнасцяў і зашыфраваны нумар тэлефона ў выглядзе ўнікальнага ідэнтыфікатара (кампанія запэўнівае, што ён зашыфраваны надзейна).

    Гэта трэба для таго, каб нацэльваць рэкламу на канкрэтныя рэгіёны і нават гарады. Таксама яны хочуць адфільтраваць рэкламу, якая падыходзіць па моўнай прыкмеце, але не падыходзіць па рэгіёне — напрыклад, карыстальнікі з беларускай мовай кліента, але не ў Беларусі.

    Яшчэ рэкламадаўцы здолеюць перадаваць зашыфраваную кліенцкую базу ў Telegram, каб платформа нацэліла рэкламу толькі на іх кліентаў. Telegram запэўнівае, што ў гэтых базах звестак не будуць утрымлівацца тэлефоны і ніяк немагчыма будзе атрымаць яго з гэтай базы.

    Змены не закрануць тых, хто купіў прэміум-падпіску. Кампанія абяцае, што звесткі гэтых карыстальнікаў рэкламадаўцам не будуць перадаваць.

    Чытайце яшчэ:

    49-гадовы міністр інфармацыі Пярцоў: Не ведаю, дзе Захаранка і Красоўскі, мяне ў той час не было на свеце

    Прапагандысты прымусілі былога калегу Дзмітрыя Лукшу стаць «экскурсаводам» па зоне

    Дзеці ў ЗША, быў вызвалены ад вывучэньня беларускай мовы. Адкуль узяўся прапагандыст Андрэй Мукавозчык

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці