• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тэлерадыёкампанія “Гродна” адмаўляецца назваць аўтараў сюжэта пра Вадзіма Саранчукова

    У Гродне ў судзе Ленінскага раёна горада 20 чэрвеня адбылося першае апытанне па грамадзянскай справе Вадзіма Саранчукова, старшыні гродзенскай рады партыі БНФ, супраць тэлерадыёкампаніі "Гродна”. Справа тычыцца відэасюжэта “Маршем в никуда”, які быў паказаны ў эфіры 17 красавіка.

    Вадзім Саранчукоў

    На дасудовым паседжанні, якое вяла па-беларуску суддзя Ксенія Стасюкевіч, прадстаўнік тэлерадыёкампаніі «Гродна” паведаміў, што фільм з’яўляецца калектыўнай працай, паводле закона аб аўтарскім праве. Таму прадстаўнік тэлерадыёкампаніі адмовіўся называць канкрэтнага аўтара фільма.

    Аднак кіраўнік гродзенскага БНФ хоча ведаць, хто менавіта працаваў над гэтым фільмам і патрабуе абвярджэння непраўдзівай інфармацыі, якая шкодзіць яго дзелавой рэпутацыі як рамесніка.

    Вадзім Саранчукоў па патрабаванні суда пагадзіўся прадаставіць ўсе дакументы, што падцвярджаюць гэты статус, а таксама дамовы паміж ім і крамамі, дзе рэалізуецца вырабленая прадукцыя.

    Першае судовае паседжанне па справе аб абароне дзелавой рэпутацыі Вадзіма Саранчукова пройдзе 6‑га ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Гродна. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці