• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    TikTok заблакаваў акаўнты расійскага медыя Sputnik, у тым ліку і Sputnik Беларусь

    Кітайскі відэахостынг Tik­Tok заблакаваў 37 акаўнтаў расійскай дзяржаўнай агенцыі Sput­nik і профіль RT Inter­na­tion­al.

    Недаступнымі сталі, у прыватнасьці, Sput­nik Inter­na­tion­al, Sput­nik Ser­bia, Sput­nik Afrique, Sput­nik Africa, Sput­nik Brasil, Sput­nik Mun­do і Sput­nik Indone­sia, а таксама Sput­nik Абхазія, Sput­nik Армэнія, Sput­nik Беларусь, Sput­nik Sto­ries .

    Пры спробе пераходу ў гэтыя акаўнты зьяўляецца апавяшчэньне: «Не ўдаецца знайсьці дадзеныя акаўнты». Як піша RT, у Tik­Tok не патлумачылі прычыну блякаваньня.

    • Блякаванне адбылося на тле пашырэньня санкцый ЗША супраць Расеі. У пачатку верасьня ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненьні да мэдыягрупы «Россия сегодня» і яе даччыных кампаній — РІА «Новости», RT, Rupt­ly і Sput­nik. Пад абмежаваньні таксама патрапіла галоўная рэдактарка​ RT Маргарыта Сіманьян. 13 верасьня ўлады ЗША абвінавацілі «Россию сегодня» і RT у працы на расейскія спэцслужбы.
    • 17 верасьня кампанія Meta, якой належаць сацсеткі Face­book і Insta­gram, а таксама мэсанджар What­sApp, абвясьціла пра блякаваньне ў іх медыягрупы «России сегодня», RT і іншых зьвязаных зь імі арганізацый.
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці