• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тры кнігі ад паэткі Сабыны Брыло

    Паэтка і журналістка Сабіна Брыло расказвае «Экслібрысу» пра кнігі, якія цяпер мае з сабою.

    — Дома ў Мінску ў нас засталася вялікая бібліятэка, і часам я думаю, што калі раптам у нашай кватэры паселіцца нейкі міліцыянер, дык можа ягоныя сын альбо дачка пачытаюць добрыя кнігі і вырастуць прытомнымі людзьмі. Гэта не суцяшае мяне, але замяшчае нейкую іншую, больш страшную думку, — гаворыць спадарыня Сабрына.

    Цяпер я чытаю пераважна зборнікі навел розных замежных аўтараў, якія жылі і пісалі ў розныя часы — бяру, што трапляецца ў букінісце. На паліцы — Чэхаў, Лоурэнс, Маламуд, Акутагава ды інш.

    За апошнія гады важнымі для сябе Сабіна Брыло адзначае тры чытаныя кнігі:

    1. «Хагакурэ. Самурайская этика»

    — Недзе напачатку дваццатага, калі трэба было рыхтавацца да ўвашэсця ў пекла, я стала чытаць «Хагакурэ. Самурайскую этыку» выдання 90‑х гадоў. Я, вядома, не самурай, але я не вольны чалавек, і, трэба прызнаць, ніколі імі не была, хаця старалася ўвесь час трымацца падалей ад навязлівых і небяспечных сацыяльных стасункаў.

    Сёння я разумею, што сама не магу змяніць не толькі абсалютна дзікія абставіны, але не магу нават паўплываць на навакольны дыскурс, які падаецца мне ўсё больш дзікунскім. Мне застаецца назіраць, рабіць сваю справу і ў свой час сысці, не страціўшы годнасці, як я сама яе разумею. Хагакурэ дапамагае.

    2. Чабуа Амирэджиби «Дата Туташхиа»

    Напрыканцы лета 2021 мы апынуліся ў Грузіі, і сяброўка параіла мне пачытаць там раман грузінскага пісьменніка. Я паслухалася яе парады і стала чытаць.

    Гэта вялікі эпічны твор пра сучаснага (пачатак 20 стагоддзя я лічу сваёй сучаснасцю) героя — чалавека незвычайных якасцяў і здольнасцяў, што жыве ў няпросты час. Твор пра людзей і пра тое, як жыць сярод людзей.

    Некалі гэты раман быў экранізаваны — у савецкія часы ішоў серыял паводле яго, называўся «Берега». Кажуць, што вуліцы пусцелі, калі пачыналася чарговая серыя. Я веру. Сама я чытала электронную кнігу, а ў Вільні мы набылі «Дата Туташхіа» у букінісце. Кніжка таўсценная.

    3. Біблія

    Са мной увесь час усе чатыры Евангелія, якія можна чытаць у любы момант жыцця. Шрыфт у іх звыклы — дробненькі, як у смартфоне.

    Гісторыя Ісуса Хрыста — гэта гісторыя пра ўсё, што ёсць у свеце. Пра ўсіх людзей, якія жылі, жывуць і будуць жыць у свеце. Калі ты ведаеш і разумееш гісторыю Ісуса Хрыста, ты разумеш псіхалогію, сацыялогію, паліталогію і юрыспрудэнцыю. Мой кішэнны Новы запавет выдалі Гедэонавы браты, за што ім вялікі дзякуй. Не памятаю, адкуль ён у мяне ўзнік, але дома ёсць такі ж на беларускай мове, толькі крыху большы па фармаце.

    Чытайце яшчэ:

    Што беларусы чыталі 100 гадоў таму ў незалежнай прэсе?

    Раўнабедраны трохкутнік. У Вільні праходзіць форум свабоднай журналістыкі

    У Сейме Літвы журналісту Ягору Марціновічу ўручылі прэмію «Надзея Свабоды»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці