• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Каналам будзе кіраваць беларус». TVP патлумачыла змены на «Белсаце»

    Польская грамадзкая тэлевізія TVP адказала на пытанні «Радыё Свабода» пра прычыны звальнення Агнешкі Рамашэўскай-Гузы і будучыні тэлеканалу «Белсат».

    Рамашэўская-Гузы сыходзіць з кіраўніцтва Белсата

    Былая дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы. Фота: «Белсат»

    Пра тое, што Рамашэўска-Гузы больш не зьяўляецца дырэктаркай тэлеканалу яна раней паведаміла ў сваім Фэйсбуку.

    «Кіраўніцтва Польскай тэлевізіі, якая ліквідуецца (фармальны юрыдычны статус – РС), падзякавала ёй за шматгадовае супрацоўніцтва. Абавязкі Рамашэўскай-Гузы прыме яе цяперашні намесьнік і адзін з заснавальнікаў каналу Аляксей Дзікавіцкі». – гаворыцца ў адказе прэс-службы TVP.

    Новы дырэктар тэлеканалу «Белсат» Аляксей Дзікавіцкі. Фота: «Белсат»

    Аляксей Дзікавіцкі нарадзіўся ў Пінску ў 1973 годзе. Паводле адукацыі — эканаміст. У незалежнай журналістыцы — зь сярэдзіны 1990‑х. З 1997-га працаваў на Радыё Свабода: карэспандэнтам па Берасьцейшчыне, потым — у Польшчы. У 2007‑м прыняў прапанову стварыць рэдакцыю інфармацыйных праграмаў на «Белсаце», зь лютага 2018 году — намеснік дырэктара «Белсату».

    «Каналам будзе кіраваць беларус, што таксама адпавядае чаканьням беларускай апазыцыі. Аляксей Дзікавіцкі добра ведае каманду і, што немалаважна, разумее неабходнасьць супрацоўніцтва зь іншымі каналамі грамадзкай тэлевізіі».

    Там дадалі, што зьмены звязаныя з працай над новай мадэльлю замежных каналаў TVP, якія фінансуюцца Міністэрствам замежных спраў.

    «За апошнія гады бюджэт «Белсату» павялічыўся з 30 мільёнаў злотых у 2018 годзе да 90 мільёнаў злотых, заплянаваных на 2024 год. Павелічэньне фінансаваньня было зьвязана, між іншым, з плянамі аддзяліць канал ад структур TVP, што палегчыла б атрыманьне зьнешніх сродкаў». – гаворыцца ў адказе.

    TVP тлумачыць, што гэты працэс ня быў ажыцьцёўлены. Міністэрства замежных справаў не зацьвердзіла фінансаваньне на гэты год у заплянаваным тэлевізіяй аб’ёме.

    «Каналам будзе кіраваць беларус, што таксама адпавядае чаканьням беларускай апазыцыі. Аляксей Дзікавіцкі добра ведае каманду і, што немалаважна, разумее неабходнасьць супрацоўніцтва зь іншымі каналамі грамадзкай тэлевізіі».

    • «Белсат» — пераважна беларускамоўны спадарожнікавы тэлеканал, структурнае падразьдзяленьне Грамадзкага польскага тэлебачаньня — TVP. На час стварэньня быў адзіным беларускамоўным тэлеканалам у сьвеце.
    • Пасьля прыходу да ўлады ў канцы 2023 году новы ўрад Польшчы пачаў працэдуру ліквідацыі дзяржаўных СМІ. Такое рашэньне павінна было даць дзяржаўным СМІ магчымасьць функцыянаваць далей, бо ў рэжыме ліквідацыі нельга звальняць супрацоўнікаў у сувязі з адсутнасьцю фінансаваньня. Таксама гэта давала магчымасьць правесьці рэструктурызацыю гэтых СМІ.
    • 9 лютага каманда «Белсату» ў адкрытым лісьце да міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага заклікала захаваць тэлеканал у цяперашнім выглядзе. Пад тэкстам падпісаліся 170 журналістаў і супрацоўнікаў «Белсату».
    • На пачатку сакавіка стала вядома, што новы ўрад Польшчы істотна скарачае бюджэт тэлеканалу «Белсат». Дырэктарка каналу Агнешка Рамашэўская-Гузы ў інтэрвію Свабодзе назвала гэта «фактычнай ліквідацыяй» Белсату.
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці