• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У БАЖ стартавалі адукацыйныя курсы “Журналістыка дадзеных” і “Журналісцкае расследаванне”

    Як шукаць цікавыя дадзеныя, знаходзіць тэмы для матэрыялаў, цікавыя ракурсы, а таксама як візуалізаваць інфармацыю: пра гэта цягам двух месяцаў удзельнікам курса  будуць распавядаць Аліна Радачынская, Вадзім Шмыгаў і іншыя эксперты ў гэтай галіне.

    Аліна Радачынская і Юрась Карманаў

    — Мая асабістая зацікаўленасць дадзенымі акурат пачалася з такога ж самага курса “Журналістыка дадзеных”, а потым ператварылася ў прафесійную дзейнасць. Цяпер я працую ў вэб-распрацоўцы, з’яўляюся актывісткай супольнасці “Адкрытыя дадзены”, — дзеліцца асабістай гісторыяй трэнерка курса Аліна Радачынская.

    Цягам двух месяцаў удзельнікі курса пад яе кіраўніцтвам будуць вучыцца знаходзіць, “ачышчаць” і візуалізоваць дадзеныя з дапамогай сучасных праграмных магчымасцяў.

    Аліна Радачынская

    Паралельна з гэтым у суботу ў офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў стартаваў яшчэ адзін курс — “Журналісцкае расследаванне: новыя трэнды і метады”.

    — Сучасныя журналісты маюць зручную і эфектыўную камп’ютарную зброю, якая дапамагае здабываць нават добра прыхаваную інфармацыю. Засвоіць гэтыя найноўшыя прыёмы, а таксама ўзяць на ўзбраенне класічныя спосабы дакапацца да сутнасці можна будзе падчас курса, — гаворыць вядомы журналіст Мікола Дзябёла, які і будзе весці курс.

    У мінулым годзе Беларуская асацыяцыя журналістам правяла пяць падобных адукацыйных курсаў: “Палітычны рэпартаж”, “Фотажурналістыка”, “SMM. Сацыяльныя сеткі і месенджары”, “Эфектыўная прэс-служба. Стварэнне PR-стратэгіі” і “Мастацтва публіцыста”. Цягам апошніх год адукацыйныя курсы сталі своеасаблівай візітнай карткай Беларускай асацыяцыі журналістаў.

    У гэтым годзе арганізацыя плануе актыўна працягваць працу ў адукацыйнай сферы, і ўжо на наступным тыдні будзе дадзены старт яшчэ аднаму курсу “Навіны па-новаму”.

    Сачыце за нашымі адукацыйнымі прапановамі ў рубрыцы “Конкурсы і навучанне”!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці