• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У часопісе «Мастацтва» і газеце «Культура» працягваюць «аптымізаваць» супрацоўнікаў

    З 1 чэрвеня ў часопісе "Мастацтва" не працуюць рэдактарка аддзела сучаснага мастацтва Алеся Белявец і вярстальшчыца Аксана Карташова. Ім прапанавалі падпісаць заявы аб звальненні па згодзе бакоў, паведамляюць крыніцы Reform.by.

    Нагадаем, што раней у СМІ праходзіла інфармацыя аб звальненні з «Мастацтва» вядомай беларускай журналісткі і аўтаркі, балетнага крытыка, маці галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча, — Таццяны Мушынскай. Рэдактарку аддзела музыкі — пасада, на якой працавала Таццяна Мушынская — папрасілі сысці па падобнай жа схеме — напісаць заяву аб звальненні па згодзе бакоў. Далей такім чынам «сышлі» іншых супрацоўнікаў «Мастацтва».

    Акрамя таго, тых нямногіх журналістаў часопіса, што засталіся, перавялі на палову ці чвэрць стаўкі, спаслаўшыся на «эканамічныя абставіны». Падобныя захады па «аптымізацыі» выдання закранулі і газету «Культура», якая разам з «Мастацтвам» уваходзіць у холдынг «Культура і мастацтва». У «Культуры» на мізэрную «чвэрць» перавялі ці «сышлі» па вядомай схеме і сталых супрацоўнікаў рэдакцыі, якія працавалі ў газеце на працягу многіх гадоў.

    На дадзены момант вядома аб трох «звальненнях» у «Культуры» за апошні тыдзень.

    Зусім не перабольшаннем у сітуацыі, якая склалася, гучыць пытанне: а хто будзе тады пісаць для часопіса і газеты? Па меркаванні журналістаў, складваецца ўражанне, што 2022 год — апошні год, у прыватнасці, для часопіса.

    Да слова. У студзені 2023-га «Мастацтва» — адзін са старэйшых часопісаў мастацтва ў Беларусі — мусіць адзначаць свае 40-годдзе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці