• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У гадавіну «чорнай ночы» 1937-га паставілі помнік на магіле дасьледніка рэпрэсій Леаніда Маракова ФОТЫ

    На Заходніх могілках Менска (36-ы сэктар, 24-ы шэраг, 14-ы ўчастак) адбылося адкрыцьцё помніка на магіле Леаніда Маракова — пісьменьніка, гісторыка, дасьледніка сталінскіх рэпрэсій.

    Леанід Маракоў  памёр летась 17 сьнежня, маючы 58 гадоў. У яго была пухліна галаўнога мозгу, акрамя таго, ён перанёс інсульт. Сёлета быў абвешчаны збор ахвяраваньняў на помнік, які вырабіў менскі скульптар Ігар Засімовіч. Арганізацыю і правядзеньне работ мантажу ўзяў на сябе Саюз беларускіх пісьменьнікаў.

    29 кастрычніка 1937 году на працягу адной ночы ў менскай турме НКВД расстралялі больш за 100 грамадзкіх і культурных дзеячаў Беларусі. Сярод забітых быў і паэт Валеры Маракоў, вучань Янкі Купалы, дзядзька Леаніда Маракова.

    На магіле Леаніда Маракова

    Леанід Маракоў нарадзіўся 15 красавіка 1958 году. Паводле прафэсіі інжынэр-радыёэлектронік. Працаваў па спэцыяльнасьці на розных пардпрыемствах і ў Акадэміі навук, пазьней заняўся прадпрымальніцтвам.

    У 1990‑я стаў вывучаць біяграфію свайго дзядзькі, расстралянага 29 кастрычніка 1937-га. А пасьля на працягу дзесяцігодзьдзя зьбіраў зьвесткі пра іншых ахвяраў сталінскага рэжыму.

    Вынікам стала маштабнае дасьледаваньне сталінскіх рэпрэсій у Беларусі — ім быў падрыхтаваны і часткова выдадзены 10-томны энцыкляпэдычны даведнік «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы. 1794–1991». Агулам сабраныя зьвесткі пра 20 тысяч ахвяраў.

    Паралельна Маракоў спрабаваў сыстэматызаваць зьвесткі пра тых, хто катавалі і забівалі; падрыхтаваў і выдаў кнігу-дасьледаваньне «Ахвяры і карнікі».

    На магіле Леаніда Маракова

    Леанід Маракоў вядомы і сваімі літаратурнымі творамі. Адной жа з апошніх у 2014 годзе выйшла яго манаграфія «Галоўная вуліца Менску. 1880–1940».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці