• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Глыбокім прайшоў трэнінг на тэму “Інтэрв’ю. Гутарка з цяжкім суразмоўцам”

    У якасці трэнера выступіў журналіст і сябра праўлення ГА “БАЖ” Аляксандр Коктыш.

    З жанрам інтэрв’ю ў сваёй працы сустракаецца кожны журналіст, незалежна ад СМІ, у якім ён працуе. І хоць ёсць свае асаблівасці працы з інтэрв’ю на радыё і тэлебачанні, але плануецца яно амаль аднолькава. Над чым і працавалі БАЖАўцы ў Глыбокім. У першую чаргу гэта складанне дасье на героя гутаркі, падрыхтоўка пытанняў, расстаноўка акцэнтаў.

    Але гэтага недастаткова ведаць, трэба разбірацца яшчэ і ў псіхалогіі, бо журналістам у наш час вельмі часта прыходзіцца працаваць са складанымі суразмоўцамі.

    Такіх у журналістаў-практыкаў сустракаецца нямала, іх падзяляюць на тры асноўныя групы — маўчуны, гаварліўцы і агрэсары. На трэнінгу ўдзельнікі разбіраліся з тым, як знайсці падыход да кожнага.

    Аляксандр Коктыш дзяліўся з прысутнымі сваім вопытам падрыхтоўкі да інтэрв’ю. Напрыканцы трэнінгу прысутныя выконвалі практычныя заданні па групах, складалі план інтэрв’ю. Потым праводзіўся аналіз працы і вялася работа над памылкамі.

    У час мерапрыемства журналісты змаглі крыху і адпачыць, паслухаўшы выдатныя вершы паэткі і барда Марыі Новікавай з Глыбоччыны.

    Першы зборнік яе лірычных вершаў «Паверу ў цуды» прэзентавала маці творцы, паэтка Марыя Баравік.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці