У Гомельскай вобласці за здыманне тэхнікі расійскіх акупантаў з пачатку года асудзілі 12 чалавек
Сёлета Гомельскі абласны суд разгледзеў 12 крымінальных спраў «аб злачынствах супраць нацыянальнай бяспекі Беларусі». Так прапаганда называе суды над тымі, хто здымаў перамяшчэнне расійскай вайсковай тэхнікі па тэрыторыі вобласці. Усе атрымалі рэальныя тэрміны.
Як сцвярджае «Гомельская праўда», задача расійскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі вобласці — «умацаванне і абарона дзяржаўнай граніцы, калі пагрозы ў наш адрас сыплюцца з заходніх краін і Украіны». Таму любая іх здымка нібыта прычыняе шкоду нацыянальнай бяспецы.
Так, усіх затрыманых асудзілі па арт. 361–4 КК РБ — «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» на тэрміны ад 2 да 4,5 гадоў калоніі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў