• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гродне адбыўся майстар-клас рэпартажнага фота

    Ілля Гілей, Яўген Новак і Аляксандр Саенка прадставілі ў Цэнтры гарадскога жыцця гродзенскім аматарам фота свой погляд на рэпартажныя фота і на праекты, у якіх удзельнічалі самі.

    Ілля Гілей, Яўген Новак і Аляксандр Саенка — адны з самых вядомых гродзенскіх фатографаў, яны ўдзельнічалі ў розных міжнародных фотаконкурсах, іх працы друкуюцца ў дзесятках міжнародных і беларускіх выданнях.

    Пра адметнасць працы ў рэпартажным фота распавядае Ілля Гілей:

    — Я пачынаў сваю працу яшчэ са стужкаю. Першы мой знакавы матэр’ял, калі я вырашыў заняцца рэпартажнымі здымкамі, — дзень траўра пасля тэракту ў Мінскім метро. Мяне тады сапраўды “зачапіла”, што я магу пакінуць нейкі след ў тым, што адбываецца. Падчас студэнства я паспеў папрацаваць амаль з усімі прадстаўленымі ў Гродне рэдакцыямі. Доўгі час працаваў з “Вячэрнім Гродна”, потым я прыпыніўся на маладым сайце Grodno.in,  дзе працую і сёння.

    Апроч фотажурналістыкі я займаюся студыйнымі здымкамі, здымаю вяселлі, хрэсьбіны і таму падобнае. Як па мне, гэта — даволі прыбытковая справа, у адрозненні ад фотажурналістыкі.

    Гэта дазваляе развівацца не толькі з пункту гледзішча прафесіяналізму, але зарабляць на тэхнічнае абсталяванне. На маю думку, рынак сфармаваны такім чынам, што ад журналіста патрабуюць максімальны вынік за кароткі час. Я, да прыкладу, бяру на сябе не толькі здымкі, але і напісанне артыкулаў. У такім выпадку рэдакцыя атрымлівае адразу двух работнікаў: і фатографа, і журналіста. Сспадзяюся, што рынак у далейшым прыйдзе да таго, каб уключаць у артыкулы відэасюжэты. Я думаю, што ў хуткім часе набяруць папулярнасць і анлайнтрансляцыі.

    Аляксандр Саенка засяродзіў свой выступ на стварэнні розных персанальных праектаў:

    — Для таго, каб цікава “зняць” праект трэба некалькі разоў наведаць месца. Я здымаў свае праекты і месяц, і два, а некаторыя здымаў год. Бо калі адразу пачнеш фатаграфаваць, то не адчуеш месцы, не адчуеш людзей, якіх здымаеш. Калі я атрымаю задавальненне ад месца і ад людзей, тады зразумею, што з гэтага можна зрабіць нешта большае, чым звычайны рэпартаж. Калі здымаешь рэпартаж, то прыходзіш на 5 – 10 хвілін, на гадзіну. І не разумееш тых людзей. Хаця яны бываюць даволі цікавыя, з цікавай душой і цікавай гісторыяй жыцця.

    Працы Гілея, Новака і Саенкі можна пабачыць ў Цэнтры гарадскога жыцця да 6‑га ліпеня.

    Фота Андрэя Мялешкі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці