• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гродне па крымінальнай справе затрымалі журналіста Паўла Мажэйку

    Павел Мажэйка, вядомы беларускі журналіст, з'яўляецца кіраўніком прыватнай установы «Цэнтр гарадскога жыцця», дзе адбывалася выстава мастака Алеся Пушкіна.

    Раніцай 26 сакавіка Мажэйку выклікалі на допыт у Гарадзенскую пракуратуру, з якой дадому ён не вярнуўся, бо быў змешчаны пад арышт, паведамляе газета Glos znad Niem­na.

    Нагодай для пачатку крымінальнай справы па артыкуле 130 КК стала тое, што 19 сакавіка на выставе карцін Пушкін змясціў партрэт удзельніка пасляваеннай антысавецкай партызанкі Яўгена Жыхара з аўтаматам на плячы.

    Жыхар, піша пракуратура, «з 1946 года ўзначаліў атрад з былых паліцаяў і іншых здраднікаў, якія на працягу 9 гадоў у Пастаўскім раёне здзяйснялі забойствы міліцыянтаў, партыйных і дзяржаўных службовых асоб, падпалы адміністрацыйных будынкаў і дыверсіі на чыгунцы».

    Паводле пракуратуры, падчас выставы Пушкін характарызаваў Жыхара як чалавека з беларускага супраціву, змагара з бальшавікамі.

    42-гадовы Павел Мажэйка — журналіст з міжнароднай рэпутацыяй, лаўрэат нацыянальных і міжнародных прэмій.

    У 2002—2004 ён быў асуджаны да хіміі за «паклёп» на Аляксандра Лукашэнку ў артыкуле пра знікненні Захаранкі Ганчара ды іншых апанентаў кіраўніка Беларусі.

    У 2005—2007 ён быў прэс-сакратаром адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча.

    Вёў аўтарскія праграмы на «Белсаце» і быў выканаўчым дырэктарам канала, але не стаў заставацца ў Польшчы, а вярнуўся ў родную Горадню, дзе стварыў Цэнтр гарадскога жыцця. 

    Гадуе дваіх дзяцей.

    Рэпрэсіі супраць журналістаў у 2021 годзе (табліца, спіс зняволеных)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці