• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гродне разглядаюць скаргу рэдактара Hrodna.life на вялізны “экстрэмісцкі” штраф

    Сёння, 26 красавіка, Гродзенскі абласны суд разгледзіць касацыйную скаргу рэдактара інтэрнэт-выдання Hrodna.life Аляксея Шоты на рашэнне суда Ленінскага раёна Гродна за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Слуханне прызначанае на 16 гадзін.

     Главный редактор Hrodna.life Алексей Шота

    Паводле рашэння суддзі Наталлі Козел журналіст атрымаў два штрафы па ч. 2 арт. 17.11 КаАП: штраф памерам 400 базавых велічынь (11 600 рублёў) як прадстаўнік юрыдычнай асобы ТАА «Гродна Лайф Медыя» і 25 базавых велічынь (725 рублёў) як фізічная асоба.

    Штраф рэдактар Hrodna.life атрымаў амаль максімальны: артыкул прадугледжвае пакаранне да 500 базавых велічынь.

    Паводле абвінавачання, міліцыя знайшла на сайце Hrodna.life прадукцыю, прызнаную экстрэмісцкай. Маецца на ўвазе інфармацыя з папулярнага Telegram-канала, які ўвосень 2020 года рашэннем суда быў абвешчаны ў Беларусі экстрэмісцкім.

    Аляксей Шота кажа, што падача касацыйнай скаргі на такі вялізны штраф — гэта прынцыповая пазіцыя рэдакцыі Hrodna.life.

    — Ці скардзіцца ў абласны суд на рашэнне суда Кастрычніцкага раёна мы думалі ўсёй рэдакцыяй і нават раіліся ў Telegram з чытачамі. І хоць разумеем, што шанцаў на перагляд справы няма, вырашылі падаць скаргу. Каштуе гэта некалькі базавых, але прынцып нам даражэйшы. Інакш атрымалася б, быццам мы не абскарджваем, бо прызнаем сваю віну. Аднак наша пазіцыя нязменная: наўмысна мы ніякіх забароненых спасылак не размяшчалі, парушаць закон не хацелі, спасылкі на забароненыя каналы, якія засталіся — выпадковасць. А значыць нас няма за што судзіць, — зазначае галоўны рэдактар сайта Hrodna.life.  

    Рэдакцыя Hrodna.life 20 красавіка апублікавала матэрыял пра тое, куды могуць пайсці грошы з таго штрафу, які далі Аляксею Шоту. Гэты матэрыял выклікаў шмат каментароў у інфармацыйнай прасторы Гродзеншчыны.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці