• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гродне затрыманы Мікалай Маркевіч

    Дырэктара фірмы «Клас-Тур» Мікалая Маркевіча затрымалі каля 12.00 21 чэрвеня прама на офісе. Відавочцы затрымання мяркуюць, што працаваў ГУБАЗ — Маркевіча «скруцілі».

    Мікалая маглі затрымаць за каментары ў Face­book, у якім ён быў актыўным карыстальнікам, выказалі здагадку яго знаёмыя для Hrodna.life.

    UPD 13.15. Офіс «Клас-Тур» зачынены. Суседзі з суседніх памяшканняў былі не ў курсе таго, што адбываецца. Відавочцы распавялі Hrodna.life, што на затрыманне прыехалі шэсць сілавікоў у мікрааўтобусе. Яны былі ў экіпіроўцы колеру хакі. Сілавікі зайшлі ў будынак і праз пяць хвілін «больш-менш акуратна» вывелі Мікалая і пасадзілі ў мікрааўтобус.

    Мікалаю Маркевічу 59 гадоў. У 90‑х быў заснавальнікам і галоўным рэдактарам газеты «Пагоня». Быў удзельнікам галадоўкі дэпутатаў Вярхоўнага Савету ў 1995 годзе. У 2002 годзе быў асуджаны на два гады абмежавання свабоды за паклёп на прэзідэнта краіны. Пазней быў рэдактарам газеты «Дзень», працаваў на «Радыё Рацыя», быў старшынёй гродзенскага аддзялення «Таварыства беларускай мовы». Зараз займаецца пасажырскімі перавозкамі ў фірме «Клас-Тур».

    Чытайце яшчэ:

    У Кіеве з’явяцца вуліцы Караткевіча і Каліноўскага

    Главный редактор российской «Новой газеты» Дмитрий Муратов продал свою нобелевскую медаль за $103,5 млн

    МИД Германии пообещал поддерживать белорусских журналистов, находящихся под угрозой

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці