У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі Threads-акаўнт «Зеркало. Новости»
Міністэрства інфармацыі Беларусі 19 чэрвеня ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Фота: «Зеркало»
Акаўнт у сацсетцы Threads з назвай «Зеркало. Новости» (ідэнтыфікатар https://www.threads.com/@zerkalo_io_news) прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» суд Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Адпаведнае рашэнне было прынята 18 чэрвеня 2026 года.
Гэты інтэрнэт-рэсурс афіляваны з незалежным выданнем «Зеркало». Яшчэ ў верасні 2023 года «экстрэмісцкім» быў прызнаны кантэнт сайт гэтага выдання, пазней — старонка ў Facebook, некалькі TikTok-акаўнтаў, каналы ў YouTube і Viber, Telegram-канал і лагатып.
9 чэрвеня 2023 года рашэннем Міністэрства ўнутраных спраў «Зеркало» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».
@bajmedia