• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Абнаўленні ў «экстрэмісцкім спісе»: акаўнты Дзмітрыя Гардона — цяпер ужо афіцыйна

    Увечары 28 лютага Міністэрства інфармацыі абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    У «экстрэмісцкім спісе» акаўнты Дзмітрыя Гардона

    Дзмітрый Гардон, 2021 год. Фота: facebook.com/nashlive.ua

    Раней пра тое, што сацсеткі Дзмітрыя Гардона прызнаны «экстрэмісцкімі», паведамлялі Telegram-каналы, блізкія да сілавікоў. Цяпер на сайце ведамства дакладна пералічаны ўсе інтэрнэт-рэсурсы ўкраінскага журналіста, якія суд Цэнтральнага раёна Мінска 26 лютага прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй:

    • Telegram-канал «Дмитрий Гордон»,
    • старонка ў Insta­gram «Дмитрий Гордон»,
    • старонка ў Х «Дмитрий Гордон»,
    • старонка ў Face­book «Дмитрий Гордон»,
    • старонка ў Tik Tok «Дмитрий Гордон»,
    • YouTube-канал «Дмитрий Гордон»,
    • Cайт інтэрнэт-крамы «GORDON SHOP».

    На сайце Мінінфарма пералічаныя і іншыя інфармацыйныя рэсурсы, што на мінулым тыдні былі абвешчаныя рашэннямі судоў «экстрэмісцкімі».

    Сярод іх Tik­Tok-канал «Новости Беларуси — TUT BY» (ідэнтыфікатар @newsbelby). Ён прызнаны «экстрэмісцкім» рашэннем суда Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад 27 лютага.

    Суд Крупскага раёна Мінскай вобласці 27 лютага паставіў лічыць «экстрэмісцкім» акаўнт у Tik­Tok з назвай «info­bel» і ідэнтыфікатарм  @infobel_.

    У адпаведнасці з рашэннем суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 27 лютага ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапіла старонка ў Х з назвай Dżmit­ry Hurniević. Старонка мае ідэнтыфікатар x.com/humievic
    і належыць беларускаму журналісту Дзмітрыю Гурневічу. Месяц таму суд Ленінскага раёна Брэста абвесціў «экстрэмісцкай» акаўнт журналіста ў Face­book.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці