• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Казахстане не акрэдытавалі больш за 30 супрацоўнікаў «Радыё Свабода». Выданне звярнулася ў суд

    Міністэрства замежных спраў Казахтана адмовіла ў акрэдытаціі як мінімум 36 супрацоўнікам «Радио Азаттык» — казахскай службы «Радыё Свабода». Рэдакцыя падала пазоў у адміністрацыйны суд Астаны.

    «Радио Азаттык» звярнулася ў МЗС з заявамі аб выдачы і прадаўжэнні акрэдытацый для 36 супрацоўнікаў у верасні і кастрычніку 2023 года. Да гэтага рэдакцыя таксама звярталася ў МЗС, але не атрымлівала адказаў. Тэрміны дзеяння акрэдытацыі часткі журналістаў заканчваюцца сёлета. Некаторыя чакаюць дакументаў з 2022 года.

    Згодна з правіламі, МЗС Казахстана павінна прыняць рашэнне аб прадастаўленні або адмове ў прадастаўленні акрэдытацыі рэпарцёру замежнага СМІ на працягу двух месяцаў пасля атрымання заявы. У выпадку адмовы ў прадстаўленні акрэдытацыі рэпарцёру яно павінна прадставіць абгрунтаванне.

    3 студзеня 2024 года рэдакцыя атрымала пісьмовы адказ ад МЗС Казахстана, у якім паведамлялася, што ведамства прыняло рашэнне аб адмове/падаўжэнні ў акрэдытацыі 36 супрацоўнікаў «Радио Азаттык».

    Ведамства заявіла, што журналісты працавалі без акрэдытацыі, а таксама спаслалася на пастанову аб накладанні штрафу, вынесеную адміністрацыйным судом у лістападзе па новым артыкуле, які называюць аналагам расійскага закона «аб фейках».

    30 студзеня 2024 года прадстаўніцтва «Радыё Свабода» падало пазоў у адміністрацыйны суд Астаны. Рэдакцыя просць суд адхіліць довады ведамства як неабгрунтаваныя — з прычыны своечасовых зваротаў па акрэдытацыю журналістаў. Рэдакцыя падкрэслівае, што падавала дакументы неаднаразова і ў тэрміны.

    «Радио Азаттык» вядома ў рэгіёне сваімі расследаваннямі аб карупцыі і маёмасці былых і цяперашніх прадстаўнікоў улады Казахстана.

    У парламенце Казахстана зараз разглядаюць законапраект «Аб мас-медыях». У дакуменце прапісалі забарону на працу замежных СМІ і іх журналістаў без акрэдытацыі МЗС.

    Ведамства, у сваю чаргу, зможа адмаўляць замежным выданням у акрэдытацыі пры «пагрозе нацыянальнай бяспецы».

    Чытайце яшчэ:

    Украінская журналістка выйграла суд супраць фігуранта свайго расследавання, які публічна яе зневажаў

    АНТ апублікаваў фэйкавы пост пра Ілана Маска з нецэнзурнай лаянкай

    Штучны інтэлект пакуль не заменіць журналістаў, затое можа ім дапамагчы. Даем лайфхакі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці