• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Крычаве запрацавала “Юрыдычная гасцёўня”

    У Крычаве 7 ліпеня распачала сваю працу “Юрыдычная гасцёўня” мясцовай незалежнай газеты “Вольны горад”. Першым госцем крычаўскіх журналістаў быў юрыст ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Алег Агееў.

    Алег Агеў выступіў перад прысутнымі на мерапрыемстве журналістамі, блогерамі і грамадскімі актывістамі з усходу Магілёўшчыны з лекцыяй “Асновы прававога рэгулявання рэалізацыі свабоды слова”. Юрыст БАЖу распавеў пра асноўныя правы і свабоды, якія абараняе Пакт па грамадзянскіх і палітычых правах. Гэты Пакт Беларусь абавязана выконваць, бо ратыфікавала яго. Больш падрабязна на мерапрыемстве была абмеркавана свабода слова, думак, СМІ, бо большасць удзельнікаў трэнігу была з БАЖу, пазаштных карэспандэнтаў газеты «Вольны горад», супрацоўнікаў партала «Магілеўскі рэгіен».

    Быў праведзены і практычны занятак па вызначэнні парушэння права на свабоду думкі. Чатыры каманды на чале са сваімі лідарамі абаранялі свае пазіцыі згодна з прапанаванымі кейсамі (заданнямі).

    “Лекцыя прайшла на высокім ўзроўні, — выказаў свае меркаванне выдавец газеты “Вольны горад” Уладзімір Кудраўцаў. — У трэнінгу прыняло ўдзел больш за дваццаць чалавек, і ўсе яны засталіся задаволеныя тым, як прашло мерапрыемства”.

    «Алег Агееў задаў высокую планку працы з аўдыторыяй для наступных лектараў. Сустрэча прайшла прафесійна і карысна. Слухалі «з адрытым ротам”, — адзначыў рэдактар “Вольнага горада” Сяргей Няроўны.

    Па словах Сяргея Няроўнага, “Юрыдычная гасцёўня” “Вольнага горада” працягне сваю працу ўжо бліжэйшым часам. Крычаў наведаюць цэлы шэраг кваліфікаваных юрыстаў, яны падзеляцца сваімі ведамі з мясцовымі журналістамі і грамадскімі актывістамі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці