У кватэры кіраўніка «Malanka Media» Паўла Марыніча робяць ператрус
Пра тое, што сілавікі праводзяць ператрус у мінскай кватэры, дзе ён зарэгістраваны, і дзе зараз жывуць ягоны родны брат з сям’ёй, Павел Марыніч паведаміў тэлеграм-каналу «Маланка. Новости Беларуси».

Павел Марыніч. Фота: тэлеграм-канал «Malanka Media»
«У Мінску я не жыву з 2010 года і ў Беларусі з таго часу не быў. Пакуль не ведаю, что яны там шукаюць, а можа, чарговую крымінальную справу сфальсіфікавалі», — пракаментаваў Павел Марыніч сённяшнія дзеянні беларускіх сілавікоў.
Генеральная пракуратура Беларусі 18 сакавіка паведаміла, што кіраўнік «Malanka Media» асуджаны да 4 гадоў пазбаўлення волі ў парадку спецыяльнай вытворчасці, распачатай Следчым камітэтам. Павел Марыніч, а таксама стваральнік лічбавай платформы «Новая Беларусь» Павел Лібер, палітык Аляксандр Дабравольскі і кіраўніца грамадскай ініцыятывы «Сумленныя людзі» Алена Жываглод празнаныя вінаватымі ў «перашкодзе працы Цэнтрвыбаркама» (ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса). Справу разбіраў суд Заводскага раёна Мінска.
У афіцыйным паведамленні Генпракуратуры сцвярджаецца, што фігуранты справы «ў студзені — лютым 2022 года напісалі і даслалі на адрас чальцоў Цэнтрвыбаркама і камісій па рэферэндуме не менш за 11 000 лістоў з пагрозамі здзейсніць у дачыненні да іх супрацьпраўныя дзеянні».
