• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У кватэры кіраўніка «Malanka Media» Паўла Марыніча робяць ператрус

    Пра тое, што сілавікі праводзяць ператрус у мінскай кватэры, дзе ён зарэгістраваны, і дзе зараз жывуць ягоны родны брат з сям’ёй, Павел Марыніч паведаміў тэлеграм-каналу «Маланка. Новости Беларуси».

    Павел Марыніч. Фота: тэлеграм-канал «Malan­ka Media»

    «У Мінску я не жыву з 2010 года і ў Беларусі з таго часу не быў. Пакуль не ведаю, что яны там шукаюць, а можа, чарговую крымінальную справу сфальсіфікавалі», — пракаментаваў Павел Марыніч сённяшнія дзеянні беларускіх сілавікоў.

    Генеральная пракуратура Беларусі 18 сакавіка паведаміла, што кіраўнік «Malan­ka Media» асуджаны  да 4 гадоў пазбаўлення волі ў парадку спецыяльнай вытворчасці, распачатай Следчым камітэтам. Павел Марыніч, а таксама стваральнік лічбавай платформы «Новая Беларусь» Павел Лібер, палітык Аляксандр Дабравольскі і кіраўніца грамадскай ініцыятывы «Сумленныя людзі» Алена Жываглод празнаныя  вінаватымі ў «перашкодзе працы Цэнтрвыбаркама» (ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса). Справу разбіраў суд Заводскага раёна Мінска.

    У афіцыйным паведамленні Генпракуратуры сцвярджаецца, што фігуранты справы «ў студзені — лютым 2022 года напісалі і даслалі на адрас чальцоў Цэнтрвыбаркама і камісій па рэферэндуме не менш за 11 000 лістоў з пагрозамі здзейсніць у дачыненні да іх супрацьпраўныя дзеянні».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці