• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “У Лёшы была важная місія ў гэтым свеце — ён ствараў нябачныя сувязі паміж людзьмі”. Успамінаючы Аляксея Стрэльнікава

    У Мінску прайшло развітанне з  Аляксеем Стрэльнікавым. Тэатральны крытык, культурны дзеяч  трагічна загінуў ва ўзросце 39 гадоў. Мы сабралі ўспаміны пра Аляксея, якімі дзяліліся яго сябры і калегі ў сацыяльных сетках.

    Сяргей Будкін, кіраўнік Беларускай Рады культуры:

    +22,4 градусы ў кватэры, у якой я зараз.

    Мароз па скуры. Адчуваю сцюдзёнасць. Гэтае ўнутранае адчуванне холаду і пустэчы проста паралізуе.

    Думаю пра Лёшу несупынна. Што можна было б зрабіць, каб не дапусціць трагедыі, гэтай выпадковасці, да якой ён быў гатовы, як мне падалося… Гартаю перапіску і разумею, што варта было часцей размаўляць, больш упарта клікаць яго ў госці, больш уважліва ставіцца да яго некаторых выказванняў. І вось да гэтага яго пошуку знакаў бяды і нейкай пакуль незразумелай да канца для мяне сумесі ахвярнасці і нескаронасці ў адным флаконе ў апошні час…

    …Перапіску ў мэсенджарах з Лёшам не магу даматаць да канца, там гігі, і гэта мізер нашай камунікацыі, мы да існавання гэтых мэсенджараў бачыліся штодня, сядзелі за адной партай на парах ва ўніверы, абедалі адным чабурэкам на дваіх ля кулька, праяўлялі ўначы чб-фоткі ў яго дома і выключаліся з універа (а потым аднаўляліся, дзякуючы веры ў нас рэктара Казуліна).

    Са з’яўленнем інтэрнэту больш з год 20 таму, мы завялі адзін мэйл на дваіх — stu_l — слімак tut by, наколькі памятаю. Я трымаўся той ідэі, што тэкст можа з’явіцца толькі на паперы, напісаны асадкаю, і занесены асабіста ў рэдакцыю, а Лёша мне сцвярджаў, што можна адразу пісаць у вордзе і перасылаць яго ў сеціве. Кантроліў мэйл ён, і калі штосці прыходзіла да мяне, то Лёша тэліў на хатні, каб пра гэта паведаміць, пра мабілы тады не вялося…

    …Лёша цалкам аддаўся гэтай плыні — Культуры. Ён вызначае яе вельмі проста і вельмі трапна: культура — гэта тое, што адбываецца ў душы. Чытаю гэтыя тысячы публічных і прыватных рэакцый і разумею, якая неабсяжная ў Лёшы душа і як шмат у ёй адбывалася, колькі ён пасеяў зерняў любові, веры, натхнення…

    І гэтыя зерні абавязкова прарастуць, Лёша.

    Альгерд Бахарэвіч, пісьменнік:

    Самыя жахлівыя навіны грукаюцца ў дзьверы на досьвітку. Пайшоў ад нас у лепшы сьвет Аляксей Стрэльнікаў, вельмі добры, таленавіты і харошы чалавек, чалавек тэатру. Мы шмат кантактавалі ў 2014–2020: Аляксей рабіў са мной некалькі інтэрвію, запрашаў выступіць перад студэнтамі, мы гулялі ў футбол, працавалі разам над прэміяй Гедройця, размаўлялі, перапісваліся. Чытаю цяпер нашае ліставаньне ў мэсэнджары і разумею, як шмат ён пасьпеў зрабіць, і як шмат не пасьпеў.

    Яму не былі ўласьцівыя ні снабізм, ні фамільярнасьць, мы да канца былі на “вы”, і мне гэта падабалася. Ён быў адначасова востры і далікатны, разумны і з агнём унутры, а яшчэ: кожнага разу зьдзіўлены — хараством і абсурдам жыцьця.

    Пасьля менскай прэм’еры “Сабакаў” ён напісаў пра спэктакль вялікі тэкст, які сканчаўся такімі словамі:

    “…шукаць сябе бессэнсоўна. Сябе і сьвет навокал прыйдзецца ствараць наноў. І на нас ляжыць цяжар адказнасьці перад усёй папярэдняй культурай зрабіць яе на такім жа высокім узроўні”.

    Наста Базар, актывістка:

    Ёсць людзі-Святло.

    Яны жывуць і свецяць. І ад іх святла грэецца вельмі шмат людзей. Вялікай колькасці людзі-Святло паказваюць тое, што нябачна ў цемры. З вялікай колькасцю дзеляцца і перадаюць частку свайго святла, і яно свеціць далей…

    З Аляксеем я пазнаёмілася ці не ў 2013‑м. Ён знайшоў мяне, бо я рабіла праект “Бусы” — сямейны адпачынак, у тым ліку дзіцячыя спектаклі. Я да тэатра напраўду ня мела ніякага дачынення, я арганізатарка. Але Лёшу было важна даведацца пра праект, камунікаваць, падтрымліваць: каб беларускі тэатр ва ўсіх праяўленнях развіваўся.

    Мы былі мала знаёмыя, але ёсць такія людзі, з якімі ня важна наколькі блізка і часта камунікуеш — усё роўна вы будзеце вельмі блізкімі. Такім быў Лёша.

    Было проста радасна ведаць, што ёсць такі ён — светлы, шчыры, сапраўдны.

    У суботу Лёшы ня стала. Усю нядзелю чытала пра яго. Столькі людзей напісалі і пішуць. Столькім людзям ён адклікаўся, быў падтрымкай, Настаўнікам, сябрам, арыентырам — Святлом.

    Святло ня гасне. Запаліўшыся аднойчы, яно працягвае жыць у іншых.

    Дзякуй табе, што быў.

    Дзяніс Марціновіч, тэатральны крытык: 

    Для мяне Лёша — тэатральны дон Кіхот, адзін з рыцараў беларускага тэатра.

    Няглядзячы на сваю кандыдацкую ступень — ён абараніў дысертацыю па Брэхту — Лёша не быў класічным тэатразнаўцам, каго ў большай ступені цікавіў канчатковы вынік: спектакль, яго мастацкае значэнне і месца ў сістэме каардынатаў. Ён быў крытыкам, а яшчэ педагогам, матыватарам, мэнэджэрам. Але яго мэтай не было толькі зарабіць грошы. Лёшу падабалася прасоўваць спектаклі і праекты, зводзіць у агульнай прасторы людзей. Ён любіў не толькі тэатр, але і людзей у ім. І, як мне здаецца, працэс часам цікавіў яго нават больш, чым канчатковы вынік.

    Яго апантанасць і ўласцівы яму нервовы рытм, любоў да тэатра і жаданне дапамагчы іншым штурхала яго на розныя пляцоўкі. У розныя гады ён працаваў ці падпрацоўваў у Цэнтры эксперыментальнай рэжысуры і Цэнтры беларускай драматургіі, на журфаку і ў Акадэміі мастацтваў, у камандзе ТЕАРТа і на беларускім радыё. Ён хутка загараўся і, магчыма, не заўжды даводзіў свае асабістыя праекты да канца, захапляючыся і расчароўваючыся. Усё гэта ішло на карысць агульнай справе і зрушвала ў месца тэатральны працэс, але, бадай, не заўжды лепшым чынам уплывала на яго самога і яго самаацэнку.

    Лёша быў вельмі добрым і чулым, у чымсьці часам наіўным альтруістам. Але ўсе гэтыя якасці прысутнічалі ў ім да пэўнай мяжы, да таго часу, пакуль не супярэчылі яго маральным прынцыпам. У 2020‑м ён падтрымаў забастоўку, быў звольнены – і ўжо не мог працаваць у дзяржаўных тэатральных інстытутах. Але для яго такое рашэнне было прынцыповым, а пазіцыя натуральнай.

    У кожнага з нас былі свае запасныя аэрадромы — у навуцы і ў журналістыцы, у педагогіцы і ўласнай творчасці. Лёша часам спрабаваў стварыць такія аэрадромы, ды не так паспяхова, як бы патэнцыйна мог. Ён дыхаў тэатрам, жыў тэатрам як ніхто іншы. Для адных тэатр быў хобі, для іншых — адно з істотных сегментаў. Для Лёшы ён быў сэнсам жыцця, без якога ён сябе не ўяўляў.

    Павел Руднев, российский театральный критик, педагог:

    Алексей Стрельников был человеком, театральным критиком, который имел право и по факту отвечал за всю театральную Беларусь. Его зоной ответственности были не отдельные режиссеры, артисты, драматурги, а вся его театральная Родина. Вся Беларусь была в его сердце. И оно постоянно болело.

    Он вел жизнь человека, на здоровье которого отражается здоровье театральной республики. И последнее время ни молодым, ни здоровым Алексей не выглядел. Ссутулился, поседел, осунулся. Он хотел все время помогать родному театру, биться за него, рвать жилы. Хотя не выглядел как рыцарь, как берсерк и агрессор. Его стрелы не были ядовиты. Напротив, незлобивость и любовь, покорность и горестное размышление — он выглядел побитым, словно вечно простуженным интеллигентом, продолжающим наговаривать слова любви со ртом, полным собственной крови.

    Он лишился работы. Его, знатока и страстного обожателя беларуской самости (как он рассказывал про старинные пьесы!), уволили едва ли не отсовюду. Я спросил его, как он живёт: он говорит, у нас в Беларуси солидарность, и если кому-то в подъезде хреново жить, подъезд собирает деньги. Последний раз виделись на каком-то фестивале пару лет назад, я не могу вспомнить. Он так радовался за Россию, ее театральные успехи. Алексей показывал, как можно одновременно топить за национальное и быть далёким от национализма.

    В расцвете некоторых беларусских театральных имен, в триумфе беларусской драмы содержится персональный вклад Алексея Стрельникова. Надеюсь, в республике этого никогда не забудут. Да, он работал. И очень переживал, что опять ничего не получилось. У культуры никогда ничего не получается. Он делал рывки и порыаы, но по-прежнему оставался одержимым, но облезлым и побитым Сизифом с его одинокой миссией. Театральная Беларусь рвалась и металась в нулевые, в десятые. И опять откатилась назад. Это все было для Алексея персональным мучением. Он не заслужил смерти. Но теперь ему дарован проклятой судьбой покой. Покой его измученному невзгодами, бесконечными фиаско сердцу.

    Я знаю Алексея очень давно. Дружили, бесконечно признавались во взаимном профессиональной доверии. Читаю переписку. Сколько проектов сделано, сколько перекрестных советов, сколько слов о нашем общем кумире Брехте. Спросишь его о чем-то беларуском, а он все знает и тут же выдает. Врезалось его строчка, написанная пару лет назад: “То, что в Беларуси с театром происходит, это настоящий кошмар, это и есть для меня настоящая потеря работы. Но тут я лично ничего сделать не могу(“. Как это невыносимо: знать как и ничем не мочь помочь. Такие люди, как Алексей Стрельников, не могут не быть в деле, невосстребованы. Это позор. Это время убьет кого угодно.

    Анастасия Панкратова, театральный критик:

    Лёша, как же так… Столько ещё не договорено, не обсуждено, не разложено по полочкам…

    Первое знакомство с Лёшей у нас случилось заочно: в одной газете во время студенчества свели вместе мои фотографии и его текст. Я обнаружила этот факт несколько лет спустя, ещё посмеивалась: два будущих театральных критика первые тексты дружно писали о троллейбусах в Малиновке.

    А потом вся театральная минская жизнь шла по одним дорожкам: театральные фестивали, премьеры, спектакли, перформансы, встречи на журфаке, в газетах, на круглых столах и обсуждениях.

    Разговоры, правда, начиная с 2020 года становились все более горькими: Леша переживал за белорусский театр, который затаптывали в подполье, за вытесненных из страны артистов, за невостребованность в стране нашей — театральных критиков — профессии. Столько боли было в этих коротких разговорах на бегу…

    Невыносимо больно, когда такие светлые, добрые, честные, искренние люди уходят…

    Ксенія Князева, тэатразнаўца:

    Дарагі мой Лёша, цябе цаніла і любіла так шмат людзей. І я цябе любіла і цаніла, не саромеючыся гэта табе казаць. І ты мне гэта казаў, не саромеючыся. Ты гэта казаў і іншым цудоўным людзям, бо быў шчырым і смелым.

    Мы былі знаёмыя даўно, а пасябравалі нядаўна. Падзеі, якія адбываліся напрацягу апошніх некалькіх год нас аб’ядналі, наблізілі.  Я пабачыла, які ты моцны і чуллівы, справядлівы і сумленны, ранімы і цёплы.

    Ты быў розным. Ты ціхім голасам размаўляў са мной на розныя тэмы, мне даводзілася прыслухоўвацца, каб унікнуць. Твой ціхі голас гучыць у маёй галаве. Я б хацела не забыцца на яго. Дарагі мой сябар, цябе працягнуць цаніць і любіць так шмат людзей. І я працягну цябе любіць і цаніць, пакуль сама жыву.

    Ирина Розова, одноклассница:

    Мы лепили вареники. Мы так дружили, со школы — не великими судьбами и феерическими тусами, а простым молчанием за чашкой чая и знанием, что если что — встретимся на районе.

    Я понимала Лёшу изнанкой кожи, и он это без моих слов знал. То же было и в обратную сторону. Как в невидимой стае, которая синхронизирована, минуя ум.

    При этом мы могли долго не видеться и не созваниваться.

    А потом — встреча, улыбка, ты классно выглядишь, ты крутая , мы так любим тебя.

    Лёша умел, касаясь, зажигать внутренние звёзды. Был бескрайним в своей душевности, глубине, ярости, хрупкости.

    Кацярына Карпіцкая, журналістка:

    Я зайздрошчу тым, у каго знаходзяцца словы, каб адрэфлексаваць поўна тое што адбываецца навокал. У мяне, здаецца, спусцеў слоўнікавы запас. І вось не стала сябра Аляксея Стрэльнікава і зусім — зняменне. Але Леша знайшоў словы, калі два месяцы таму сышоў мой бацька, Леша іх увогуле заўсёды магічна знаходзіў — будзь то для п*ца навокал ці херовага спектакля, і сёння я вучуся ў цябе, Лёша, і ўсё ж шукаю.

    Дзякуй за лекцыі. За нашы спектаклі і планы на новыя. Дзякуй за тваю Чалавечнасць і адданасць. За каханне да маіх лепшых дарагіх людзей. За нашы вандроўкі і бязмерную любоў да тэатра і Беларусі агулам. За сяброўства, якое са мной назаўсёды. Ты і твой прыклад жыць — назаўсёды. Ты — наш лепшы галаваногі рэжысёр.

    Перачытваю стары бліц з табой, які рабіла для аднаго блога… як жа так, як жа так, нам столькі ўсяго трэба было зрабіць і яшчэ пабачыць разам, столькі песен у рок-караоке праспяваць. Жизнь жестче, чем все, что кто бы то ни было в книгах написал. Спачуванні ўсім нам.

    Виктория Белякова, театровед, театральный менеджер:

    У Лёши была важная миссия в этом мире — он создавал невидимые связи между людьми, он был искусным проводником людей к людям. Лёша умел поддерживать, он щедро и легко тратил своё время и силы на помощь или разговор. Леша знал, как важно в нашей среде общение, как важно уплотнять наше маленькое пространство, как сильно многие в нем нуждаются даже не в высокой оценке, но в простой «видимости» дела, которое они делают.

    Лёша щедро делился эмоциями и знаниями, Лёша был аналитиком и исследователем, но всегда выбирал быть другом и помощником, и это было такой необходимой для людей вокруг и благородной и созидательной задачей всей его жизни.

    Когда-то Лёша стал моим проводником в новый для меня мир, часами обсуждал тексты. Спасибо тебе,Лёша, что был со всеми нами всё это время.

    Чытайце яшчэ:

    «Падпарадкавацца гэтаму страху — значыць, прайграць». Апошняе інтэрв’ю Аляксея Стрэльнікава

    У Мінску прайшло развітанне з тэатральным крытыкам Аляксеем Стрэльнікавым

    Комитет защиты журналистов: число заключенных в тюрьму журналистов выросло за год на 20%

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці