• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Магілёве будуць судзіць журналіста Лапцэвіча за супрацу з беластоцкай «Нівай»

    Суд над Уладзімірам Лапцэвічам адбудзецца 29 чэрвеня.

     

    29 чэрвеня ў 16–00 у судзе Ленінскага раёна г. Магілёва адбудзецца разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адносінах магілёўскага журналіста Уладзіміра Лапцэвіча. Разглядаць справу будзе суддзя Літвінава.

    Журналіста абвінавачваюць па ч. 2. арт. 22.9 КаАП за незаконны выраб прадукцыі СМІ.

    Толькі ўчора Уладзімір Лапцэвіч атрымаў уведамленне з Ленінскага РАУС г. Магілёва аб тым, што справа аб адміністрацыйным правапарушэнні накіраваная ў суд. Такое хуткае прызначэнне даты разгляду справы журналіст звязвае з тым, што тэрмін адказнасці па аднаму з інкрымінуемых яму правапарушэнняў сыходзіць 30 чэрвеня.

    Нагадаем, што супрацоўнікі Ленінскага РАУС Магілёва склалі на Уладзіміра Лапцэвіча 7 асобных пратаколаў за кожны матэрыял, які быў апублікаваны ў тыднёвіку беларусаў Польшчы “Ніва” за апошнія два месяцы.

    Магілёўскія журналісты лічаць, што гэта адміністрацыйная справа — своеасаблівая помста Лапцэвічу за яго актыўную пазіцыю па прадухіленні парушэнняў заканадаўства ў адносінах да журналістаў з боку магілёўскіх чыноўнікаў і супрацоўнікаў міліцыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці