• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Мексіцы ўзброеныя людзі выкралі журналістку Раксану Гузман

    Мексіканская журналістка Раксана Берэніс Гузман Радрыгес была выкрадзена ўзброенымі людзьмі з яе дома ў штаце Веракрус. Камітэт абароны журналістаў (CPJ) заклікала улады краіны неадкладна расследаваць інцыдэнт і забяспечыць яе вызваленне.

    Раксана Гузман

    Раксана Гузман. Фота мексіканскіх медыя

    Гузман, заснавальніца і рэдактарка навінавай старонкі Pul­so Infor­ma­ti­vo del Sureste ў Face­book, была выкрадзена 2 чэрвеня ў Нанчыталі, горадзе ва ўсходнім мексіканскім прыбярэжным штаце Веракрус. Паводле пракуратуры, улады штата пачалі расследаванне.

    У сеціве з’явілася відэа, на якім невядомы мужчына выкарыстоўвае цяжкую прыладу, каб выламаць дзверы дома Гузман, у той час як другі невядомы мужчына накіроўвае пісталет і пагражае журналістцы і яе сям’і. Паводле пракуратуры, яе выкралі неўзабаве пасля гэтага. Пакуль невядома, дзе знаходзіцца Гузман і ці патрабуюць нападнікі выкуп за яе вызваленне.

    «Нахабнае выкраданне Раксаны Гузман сярод белага дня шакавала нават Мексіку, якая мае жахлівы статус краіны з найбольшай колькасцю зніклых без вестак журналістаў у свеце. Гэты трывожны інцыдэнт яшчэ раз дэманструе, як гвалт і беспакаранасць працягваюць рабіць Мексіку самай смяротнай краінай для журналістаў у Заходнім паўшар’і, і вельмі важна, каб улады Веракруса гарантавалі вяртанне Гусман сям’і і прыцягненне да адказнасці тых, хто на яе нападаў,», — сказаў Ян-Альберт Хутсен, прадстаўнік CPJ у Мексіцы.

    Рэсурс Гузман Pul­so Infor­ma­ti­vo del Sureste публікуе ў асноўным мясцовыя навіны, у тым ліку пра інфраструктуру, дарожна-транспартныя здарэнні, праблемы з электрычнасцю і вадой, а таксама злачыннасць у Нанчыталі і ваколіцах. Старонка мае каля 21 000 падпісчыкаў.

    Паводле звестак Дзяржаўнай камісіі па абароне журналістаў Веракруса (CEAPP), Гузман не паведамляў пра нядаўнія пагрозы.

    У сакавіку ў Мексіцы былі застрэленыя два журналісты. Адзін з іх загінуў на месцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.