• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Мінску быў затрыманы, збіты і аштрафаваны блогер Віктар Нікіценка

    У Мінску быў затрыманы праваахоўнымі органамі, збіты і аштрафаваны блогер Віктар Нікіценка.

    Віктар Нікіценка на акцыі ў Мінску супраць расійскай вайсковай базы ў Беларусі. Фота ўзята з сайта svaboda.org

    Як паведамляе праваабарончы сайт spring96.org, Нікіценка быў затрыманы 13 кастрычніка. У 13.30 блогер прыйшоў на плошчу Незалежнасці з двума сябрамі, якіх папрасіў сфатаграфаваць яго на фоне Дома ўрада з плакатам «Лукашэнку пад трыбунал». Такім чынам Нікіценка хацеў «данесці да людзей» сваё стаўленне да чарговага прэзідэнцкага тэрміну Аляксандра Лукашэнкі.

    За дзеяннямі маладых людзей назіралі некалькі чалавек у цывільным. Адзін з іх пацікавіўся, што адбываецца, і папрасіў Нікіценку паказаць дакументы. У адказ блогер папрасіў незнаёмца назваць сябе і таксама паказаць дакументы, але той пайшоў, нічога не сказаўшы ў адказ.

    Праз паўгадзіны Нікіценка з сябрамі вырашылі пакінуць плошчу. «На лесвіцы, якая вядзе ў падземны пераход, мяне схапілі за рукі і насільна пацягнулі ўніз. Вядома, я супраціўляўся і патрабаваў паказаць мне свае пасведчанні. Мяне цягнулі на другі бок, дзе ўжо чакаў белы аўтобус», — цытуе блогера праваабарончы сайт. Паводле слоў Нікіценкі, яго зневажалі, запалохвалі і білі. На сваёй старонцы ў «Фейсбуку» Нікіценка выклаў свой здымак, дзе бачныя сляды пабояў у раёне нырак.

    У аддзяленні міліцыі Нікіценку пратрымалі амаль дзве гадзіны. У той жа дзень суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў яго вінаватым у правядзенні несанкцыянаванага пікета, а таксама ў непадпарадкаванні патрабаванням работнікаў міліцыі і знявазе суддзі. Блогера аштрафавалі на 20 і 30 базавых велічыняў адпаведна, што ў суме складае 9 млн. рублёў.

    Супрацоўнікі Чыгуначнага аддзялення міліцыі адмовіліся прыняць у Нікіценкі заяву аб распачынанні крымінальнай справы ў сувязі з прымяненнем грубай фізічнай сілы, пагрозамі і знявагамі з боку праваахоўных органаў. Блогеру прапанавалі звярнуцца ў Генпракуратуру.

    Віктар Нікіценка супрацоўнічае з маскоўскай рэдакцыяй «Радыё Свабода», радыёстанцыяй «Рэха Масквы», інтэрнэт-рэсурсам korrespondent.net.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці