• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Мінску стартаваў “Месяц фатаграфіі”

    24 верасня з адкрыцця ў галерэі “Ў” супольнай фотавыставы «Рэальны свет» літоўскага і брытанскага фатографаў Рымальдаса Вікшрайціса і Марціна Пара стартаваў фестываль “Месяц фатаграфіі ў Мінску”.

    Афіцыйнае адкрыццё фэсту адбудзецца 2 кастрычніка ў ангары арт-прасторы «ЦЭХ» (вул.Першамайская, 16).  

    Мяркуючы па праграме, “калейдаскоп культурных і адукацыйных мерапрыемстваў” перасягне межы аднаго месяца. “Сёлета гледачам будуць прадстаўлены 23 экспазіцыі, і арганізаваныя яны будуць не толькі ў беларускай сталіцы”, – абяцае сайт фэсту.

    Упершыню фестываль ладзіўся летась і натхніў арганізатараў сваім поспехам. У параўнанні з мінулым годам амаль удвая павялічылася колькасць яго партнёраў: да традыцыйных – Інстытута польскага, Інстытута Гётэ, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, галерэі «Ў» і арт-прасторы «ЦЭХ» – дадаліся пасольствы Ізраіля і Францыі, літаратурны музей Петруся Броўкі, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, галерэя «Кніжная Шафа», культурны цэнтр Stu­dio 67 і Гродзенская выставачная зала.

    Менеджарам праекту выступае Андрэй Лянкевіч. Поўны склад каманды – ТУТ.  

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці