• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Мінску ўзнагародзілі лаўрэатаў конкурсу “Бежанец ХХІ стагоддзя” ФОТА

    У Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау прайшоў круглы стол, прысвечаны праблемам бежанцаў у Беларусі, а таксама асвятленню гэтай тэмы ў беларускіх медыя.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/tkt_refugees_conference_001_2.jpg

    На пачатку сустрэчы пра сітуацыю з мігрантамі, іх праблемы і асноўныя складанасці ў апошнія гады журналістам распавялі намеснік дырэктара “Цэнтра падтрымкі бежанцаў” Андрусь Клікуноў і сузаснавальніца арганізацыі Human Con­stan­ta Наста Лойка.

    У прыватнасці, Андрусь Клікуноў распавёў пра праграму для журналістаў, у межах якой у розных рэгіёнах краіны адбыліся круглыя сталы па дадзенай тэматыцы, а таксама прайшоў прэс-тур па месцах пражывання ўцекачоў.

    Наста Лойка распавяла пра колькасць людзей, якія атрымліваюць статус уцекача альбо статус дадатковай абароны ў Беларусі. Таксама экспертка падрабязна расказала пра сітуацыю з мігрантамі з Чачні, які да гэтага часу штодзённа спрабуюць трапіць у Польшчу праз Брэст.

    Псіхолаг Алена Паўлава расказала пра галоўныя псіхалагічныя праблемы, з якім сутыкаюцца бежанцы, калі мяняюць сталае месца жыхарства, трапляюць у новае асяроддзе, новую краіну з іншым культурным кодам.

    Эксперт ініцыятывы “Журналісты за талерантнасць” Раман Стэфаненка ў сваім дакладзе засяродзіў увагу калег на тым, як калегам варта найбольш карэктна падаваць інфармацыю ў матэрыялах, датычных уцекачоў і людзей іншых нацыянальнасцяў і культур. Раман Стэфаненка запрасіў калег прыняць удзел у чарговай “Школе талерантнасці” ад ініцыятывы J4T, якая адбудзецца ўлетку.

    Напрыканцы прадстаўнікі “Цэнтра падтрымкі бежанцаў” і ініцыятывы “Журналісты за талерантнасць” узнагародзілі лаўрэатаў журналісцкага конкурсу “Бежанец ХХІ стагоддзя”, у якім удзельнічалі матэрыялы, што выйшлі цягам 2017 года і тычыліся тэмы мігрантаў.

    Пераможцамі конкурсу стала творчая група журналістаў “Радыё Свабода” Антон Трафімовіч, Уладзімір Грыдзін і Андрэй Рабчык за матэрыял “У Чачні няма месца для мяне”.

    Другое месца заняла аўтарка сайта “Заўтра тваёй краіны” Надзея Калініна за матэрыял “Какой путь проходят беженцы, чтобы жить в Беларуси”.

    Трэцяе месца падзялілі паміж сабой Таццяна Бублікава (Gaypress.eu, тэкст “Изнасилование, позор и преследования. Женатый дояр-гей из Беларуси просит политическое ўбежище в Швеции”) і Анастасія Наздрына (ТРК “Варяг”, матэрыял “Помощь беженцам из Украины оказывает в Пинске Красный Крест”).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці